Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Таленты нашай магістралі

29 мая

27 мая 2017 года у Культурна-спартыўным цэнтры УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прайшоў фестываль народнай творчасці «Таленты нашай магістралі», прысвечаны 155-годдзю Беларускай чыгункі.
 
У фестывалі прынялі ўдзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы падраздзяленняў культуры і арганізацый Беларускай чыгункі. Усяго больш за 350 чалавек.
 
Ад Мінскага аддзялення чыгункі ў фестывалі прынялі ўдзел наступныя творчыя калектывы:
 
  • Народны ансамбль народнай песні «Славяначка» з кампазіцыяй «Дарожная»;
  • заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі» з кампазіцыяй «Вакзал»;
  • вакальны ансамбль «Зорачкі» з кампазіцыяй «Паравоз казюлька»;
  • дуэт, Мікалай Гамераў - памочнік машыніста лакаматыўнага дэпо Мінск і Ганна Леановіч - метадыст Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення чыгункі з кампазіцыяй «Паеду ў Ленінград»;
  • вакальны ансамбль «Экстранае тармажэнне» лакаматыўнага дэпо Мінск з кампазіцыяй «Свет дабрэйшы стане».
 
Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі, сувенірамі і салодкімі падарункамі. Лепшыя выканаўцы выступяць у канцэрце, прысвечаным Дню чыгуначніка.
 
Да спісу навін за 2017 год