Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Экскурсія юных чыгуначнікаў на Мінскі вагонарамонтны завод ім. А. Ф. Мяснікова

26 чэрвеня

Напярэдадні 155-гадовага юбілею Беларускай чыгункі, з мэтай прафарыентацыйнай работы і азнаямлення з дзейнасцю прадпрыемства чыгуначнага транспарту, 22.06.2017 года была арганізавана экскурсія для юных чыгуначнікаў на Мінскі вагонарамонтны завод ім. А.Ф. Мяснікова. Экскурсію правёў начальнік тэхнічнага аддзела завода Мароз Віктар Іосіфавіч
 
Ён паведаміў пра гісторыю стварэння прадпрыемства, аднаго з найстарэйшых на Беларускай чыгунцы. Бо вагонарамонтнаму заводу ўжо 145 гадоў. Дзеці прайшлі па цэхах прадпрыемства: дрэваапрацоўчым, дзе вырабляюць купэйныя дзверы. барныя стойкі, зборачным, колеснатакарным і інш.
 
Юных чыгуначнікаў цікавіла любая інфармацыя аб развіцці чыгуначнага транспарту, таму Віктар Іосіфавіч падрабязна распавёў хлопцам пра дзейнасці ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод».
 
Дзеці абследавалі кабіну машыніста электравоза польскай Кампай Pesa, пабывалі ў купэ вагона падвышанай камфортнасці, абсталяванага усімі сучаснымі прыладамі, у тым ліку і рукамыйніцай. З вялікай цікавасцю разглядалі юныя чыгуначнікі старыя паштовыя, багажныя вагоны, прайшліся па плацкартных вагонах, агледзелі пуцявую машыну ПМГ (шляхавы маторны гайковёрт) і дзейсную дрызіну.
 
Віктар Іосіфавіч адзначыў дапытлівасць юных чыгуначнікаў, іх веды па чыгуначнай тэматыцы. У сваю чаргу хлопцы падзякавалі Віктара Іосіфавіча за вельмі цікавую, пазнавальную экскурсію і пажадалі калектыву завода моцнага здароўя, поспехаў у працы, а прадпрыемству далейшага росквіту.
 
Да спісу навін за 2017 год