Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Конкурсны адбор таленавітых выканаўцаў

16 чэрвеня

12-13 чэрвеня 2017 года ў Культурна-спартыўным цэнтры адбыўся конкурсны адбор таленавітых выканаўцаў сярод работнікаў Мінскага аддзялення чыгункі.
 
Адбор прайшоў упершыню ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня чыгуначніка і 155-годдзя Беларускай чыгункі. Яго мэта – пошук і падтрымка таленавітых выканаўцаў, садзейнічанне ў іх развіцці, стварэнне базы таленавітых выканаўцаў сярод чыгуначнікаў.
 
Конкурсны адбор праводзіўся па наступных намінацыях: эстрадны, народны вакал, паэзія, эстрадны, народны танец, цыркавое мастацтва.
 
У выніку з усіх канкурсантаў Мінскага аддзялення чыгункі вылучылі 12 найбольш таленавітых чыгуначнікаў:
у намінацыі эстрадны вакал:
  • праваднік пасажырскага вагона Мінскага вагоннага ўчастка - Макарава Яніна Андрэеўна,
  • начальнік разліковага цэнтра аддзялення – Пстыга Наталля Аляксандраўна,
  • прыбіральнік памяшканняў рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна – Герасіменка Ірына Мар'янаўна,
  • тэхнік рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна – Міхайлава Анастасія Уладзіміраўна,
  • старшы аглядчык-рамонтнік вагонаў рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна – Шабовіч Андрэй Пятровіч,
  • кантралёр-рэвізор пасажырскіх цягнікоў – Дудзіч Ганна Рыгораўна;
  • аператар станцыйнага тэхналагічнага цэнтра апрацоўкі цягніковай інфармацыі і перавозачных дакументаў чыгуначнай станцыі Мінск-Сартавальны – Грычанiкава Ксенія Сяргееўна;
народны вакал:
  • станцыйны рабочы Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў – Юрась Наталля Анатольеўна;
паэзія:
  • вядучы эканаміст фінансава-эканамічнага аддзела аддзялення чыгункі – Парамонава Кацярына Міхайлаўна,
  • электрамеханік Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі – Войтава Святлана Аляксандраўна;
эстрадны танец:
  • выхавальнік інтэрната №3,4 Мінскага аддзялення чыгункі – Баравік Кацярына Уладзіміраўна;
цыркавое мастацтва:
  • начальнік аддзела перавозак аддзялення чыгункі – Сладкевiч Андрэй Мікалаевіч з дачкой Варварай.
Адабраныя канкурсанты прымуць удзел у розных культурна-масавых мерапрыемствах, прымеркаваных да 155-годдзя нашай магістралі.
 
Да спісу навін за 2017 год