Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Маладыя рацыяналізатары

27 чэрвеня

Два маладых рацыяналізатара Беларускай чыгункі працуюць у лакаматыўным дэпо Маладзечна - начальнік колавага ўчастка Павел Сабачэўскi і інжынер-тэхнолаг Віталь Кавалевіч.
 
Усе распрацоўкі дэпаўчан накіраваны на паляпшэнне тэхналогіі рамонту лакаматываў і ўдасканаленне ўмоў працы. Адна з апошніх (у суаўтарстве з электрагазазваршчыкам Сямёнам Сарока) - тэхналогія аднаўлення дыяметра прывалачнага сланца ступіцы колавай пары цеплавоза ТЭП70 з выкарыстаннем такарна-карусельнага станка 1516 і наплавачнай ўстаноўкі НТ-20М. Дзякуючы гэтаму на прадпрыемстве цяпер могуць аднаўляць дэталі, а не набываць новыя за мяжой. Гэта па папярэдніх падліках дазволіць сэканоміць каля 27 тыс. рублёў штогод.
 
Дзякуючы такім хлопцам рацыяналізатарская дзейнасць дэпо на высокім узроўні, што дазваляе вырашаць многія тэхнічныя задачы сваімі сіламі і эканоміць рэсурсы.
 
 
                 
                      Павел Сабачэўскi                                                     Віталь Кавалевіч

                 

Да спісу навін за 2017 год