Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сонечныя зайчыкі

16 чэрвеня

14 ліпеня 2017 года на базе Дома культуры чыгуначнікаў г.Орша адбыўся конкурс сярод адасобленых структурных падраздзяленняў Аршанскага чыгуначнага вузла «Сонечныя зайчыкі». Конкурс быў прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей і быў накіраваны на прапаганду сямейнага вопыту выхавання, фарміравання ў дзяцей чыгуначнікаў свядомых адносін да сям'і, сямейных адносін, а таксама выяўлення таленавітых дзяцей у сем'ях чыгуначнікаў.
 
У конкурсе прымалі ўдзел дзеці чыгуначнікаў ад 4 да 6 гадоў (уключна). Удзельнікі змаглі паказаць свае творчыя здольнасці ў розных конкурсах, прадугледжаных праграмай: «Сонечны мікс», «Варыся кашка», «Аранжавая фантазія», «Як стаць чыгуначнікам», «Сонечныя зайчыкі».
 
Па выніках конкурсу сын машыніста лакаматыўнага дэпо Орша Тыманюк Ілля і дачка бухгалтара Аршанскай дыстанцыі шляху Мірановіч Ліза набралі найбольшую колькасць балаў. Ім уручылі кветкі, дыпломы і спецыяльны прыз сімпатый журы. Усе астатнія ўдзельнікі ўдастоіліся звання ў розных намінацыях і атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.
 
Да спісу навін за 2017 год