Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Свята дзяцінства

5 чэрвеня

Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава адразу некалькімі мерапрыемствамі адзначыла Міжнародны дзень абароны дзяцей.
 
Добрай традыцыяй на  свяце дзяцінства стала дабрачынная акцыя Дарожнай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) для дзяцей з маламаёмасных сем'яў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі Ля ўваходу на станцыю Заслонава ўдзельнікі валанцёрскага клуба UNIVO - навучэнцы сталічнага каледжа чыгуначнага транспарту - раздавалі інфармацыйныя матэрыялы аб дзейнасці Чырвонага Крыжа і пра здаровы лад жыцця.
 
Асаблівай радасцю для маленькіх наведвальнікаў сталі паветраныя шары з сімволікай арганізацыі. У зале чакання станцыі з канцэртам выступілі творчыя калектывы КСЦ Мінскага аддзялення. А затым на «Сталічным экспрэсе» юныя пасажыры разам з бацькамі адправіліся ў займальнае падарожжа па дзіцячай чыгунцы. 
3 чэрвеня 2017 года свята працягвалася паказам беларускамоўнага мюзікла «Чыгунка» (у яго аснове - казка дзіцяці-аўтыста Косці Жыбуля), падрыхтаванага сямейным інклюзія-тэатрам «i» і аператарам мабільнай сувязі VELKOM.
Спектакль не мае аналагаў, бо разам з прафесійнымі акцёрамі ў ім прымаюць удзел дзеці з аўтызмам. У прадстаўленні ўдзельнічалі 35 акцёраў і 50 юных чыгуначнікаў. У цяперашні час гэта самы маштабны інклюзіўны спектакль, які калі-небудзь ставілі з удзелам юных акцёраў з такім дыягназам у СНД і Усходняй Еўропе.
У гэты ж дзень у наведвальнікі Дзіцячай чыгункі мелі магчымасць паўдзельнічаць  у дабрачыннай акцыі «Скрынка смеласці», арганізаванай грамадскім аб'яднаннем «Здаровы выбар» і сацыяльнай майстэрняй «Нашы майстры». Яе мэта - падтрымка дзяцей, якія знаходзяцца на працяглым лячэнні ва ўстановах аховы здароўя. Кожны жадаючы мог набыць гіпсавую эка-фігурку для дзіцячай творчасці і пакінуць яе ў «Скрынцы смеласці». Дэвіз акцыі: «Адна фігурка = адна дзіцячая ўсмешка!». Усё гэта пазней перададуць у бальніцы.
 
Пасажыры з задавальненнем набывалі фігуркі, а самай  папулярнай стала  фігурка-цягнічок.
 
 
 
 
.
 
 
Да спісу навін за 2017 год