Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Два чыгуначных прадпрыемствы Аршанскага вузла занесены на раённую Дошку гонару

6 ліпеня

На Дошку гонару Аршанскага раёна занесены 12 арганізацый і 32 работніка. Гэта мерапрыемства прымеркавалі да 950-гадавога юбілею Оршы і 73-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пераможцаў адбірала спецыяльная камісія па вытворчых дасягненняў суіскальнікаў.
 
Высокага прызнання ўдастоены лакаматыўнае дэпо Орша імя К. C. Заслонава, Аршанскае вагоннае дэпо, а таксама начальнік станцыі Орша Віктар Аўтаномаў. Дыпломы і кветкі перадавікам ўручыў старшыня райвыканкама Леанід Пянькоўскі.
 
 
 
 
  
 
 
 
Да спісу навін за 2017 год