Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Экскурсія юных чыгуначнікаў у лакаматыўнае дэпо Мінск

17 ліпеня

Напярэдадні 155-гадовага юбілею Беларускай чыгункі 13 і 14 ліпеня 2017 года была праведзена экскурсія для юных чыгуначнікаў у лакаматыўнае дэпо Мінск.

Па традыцыі экскурсія пачалася ў Музеі лакаматыўнага дэпо, дзе размешчана унікальная найцікавейшая экспазіцыя па гісторыі зараджэння і развіцця чыгуначнага транспарту і па гісторыі стварэння дэпо. Майстар сваёй справай, наглядчык музея Лапіцкая Яўгенія Аляксандраўна расказала аб баявых і працоўных традыцыях калектыву, пра дасягненні прадпрыемства. Юныя чыгуначнікі з цікавасцю разглядалі экспанаты, мадэлі паравозаў, чыгуначную форму машыністаў розных часоў, старадаўнія бытавыя рэчы. Вельмі спадабаўся макет дэпо, які зрабілі самі работнікі прадпрыемства.
 
Затым эстафету прыняў машыніст-інструктар, былы юны чыгуначнік, Демскі Леанід Гейнрыхавіч. Ён правёў экскурсію для дзяцей  па рамонтных цэхах і цэху эксплуатацыі дэпо,  паведаміў аб дзейнасці прадпрыемства.
 
Леанід Гейнрыхавіч звярнуў увагу юных чыгуначнікаў на тое, што машыніст у сваёй працы павінен пастаянна ўдасканальваць узровень ведаў, так як цяпер мадэрнізуецца і ўдасканальваецца і чыгуначная тэхніка.
Каб граматна і прафесійна кіраваць лакаматывам, кожны машыніст 2 разы на месяц павінен наведваць тэхнічныя заняткі. У дэпо размешчаны 6 навучальных класаў. Юныя чыгуначнікі з цікавасцю і з веданнем справы разглядалі трэнажорныя комплексы электравоза ВЛ80с і цеплавоза ТЭП70БС на базе ПЭВМ.
 
Наведалі дзеці пакой падрыхтоўкі машыніста ў рэйс, кабінет тэхнічнай расшыфроўкі скорасцемерных стужак, працоўнае месца дзяжурнага па дэпо. Цікава было назіраць за працай паваротнага круга. Дзе яшчэ ўбачыш такое?
Леанід Гейнрыхавіч адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі юных чыгуначнікаў.
 
А кульмінацыйным момантам стала прапанова агледзець салон і кабіну дызель - цягніка  польскай кампаніі Pesa.
 
Юныя чыгуначнікі заўсёды рады сустрэчы з работнікамі дэпо, бо іх звязвае даўняя моцнае сяброўства.
 
 
Да спісу навін за 2017 год