Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Высокія ўзнагароды

25 ліпеня

Напярэдадні Дня чыгуначніка Мінскае аддзяленне чыгункі было занесена на Дошку гонару Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
 
Падзяку начальніку Мінскага аддзялення чыгункі Дашкевічу Паўлу Леанідавічу ўручыў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска Анатоль Жукоўскі, выказаўшы ўдзячнасць працоўнаму калектыву за добрасумленную працу і адказны падыход да сваёй справы, якія дазволілі дасягнуць высокіх вынікаў.
 
Таксама за вялікі ўклад у развіццё Кастрычніцкага раёна г.Мінска на Дошку гонару быў занесены работнік лакаматыўнага дэпо Мінск - Сяргей Рыльцоў - чалавек сваёй справы, дасведчаны машыніст, адказны спецыяліст, узнагароджаны за свае прафесійныя дасягненні знакамі - «За безаварыйны прабег на лакаматыве 500 000 км» і «Выдатнiк Беларускай чыгункi».
 
Культурна-спартыўны цэнтр УП «Мінскае аддзяленне чыгункі» заняў 1-ае месца ў Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе за лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў 2016 годзе сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце, якiя ствараюцца ў арганізацыях, атрымаў Грамату Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
 
Мінскае аддзяленне чыгункі ўвайшло ў тройку прызёраў па выніках конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі.
 
Да спісу навін за 2017 год