Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

І бадзёрасць духу не губляе ніколі

22 жніўня

21 жніўня 2017 года было праведзена ўшанаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, былога работніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Мурашка Веры Рыгораўны ў сувязі з 95-годдзем з дня нараджэння. Павіншаваць яе прыйшлі прадстаўнікі арганізацыі ветэранаў аддзялення, сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы аддзялення і старшыня праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда» Ягадніцына Марыя Давыдаўна.
 
Вера Рыгораўна, як заўсёды, сустрэла гасцей з усмешкай на твары. Вясёлая, жыццярадасная, энергічная, з выдатным пачуццём гумару, яна лёгкая на ўздым, хоць па кватэры перамяшчаецца на вазку. У Веры Рыгораўны няма сваіх дзяцей, за ёй ходзіць яе пляменніца Марына.
 
Яна была вельмі рада гасцям і падарункам. Душэўныя размовы за кубачкам гарбаты, успаміны пражытых гадоў, Веры Рыгораўны было чым падзяліцца з гасцямі.
 
На заслужаны адпачынак пайшла з пасады інжынера планава-тэхніка-эканамічнага аддзела апарата аддзялення. Ёй і сёння цікава жыццё Беларускай чыгункі, так як яна прысвяціла ёй усё сваё жыццё. Яна шчаслівы чалавек, і галоўнае, вочы яе па-ранейшаму блішчаць, нягледзячы на цяжкасці жыцця!
 
Да спісу навін за 2017 год