Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Чыгуначнік - гэта гучыць горда

8 жніўня

Дзень 2 жніўня 2017 года стаў вельмі насычаным ў жыцці Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава, бо быў напоўнены важнымі падзеямі і мерапрыемствамі.
 

Юныя чыгуначнікі прысутнічалі на ўрачыстым адкрыцці гістарычнай фотаэкспазіцыі на станцыі Мінск - Пасажырскі, прысвечанай 155-годдзю Беларускай чыгункі, пад назвай «Вакзал, ты дарогі высокасць».
 
На ўрачыстым адкрыцці галерэі прысутнічаў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлавіч Марозаў. Ён адзначыў унікальнасць экспазіцыі, як своеасаблівай гістарычнай даведкі аб мінулым і сучасным найбуйнейшых вакзалаў нашай краіны, а значыць і ўсёй Беларускай чыгункі.
 
Юны чыгуначнік, старшыня юнсавета Дзіцячай чыгункі Павел Макаранка ад імя маладога пакалення падзякаваў кіраўніцтва Беларускай чыгункі за разуменне, падтрымку і ўдзел ва ўсіх справах дзіцячай магістралі. «Бо менавіта юныя чыгуначнікі будуць прымаць эстафету ў старэйшых настаўнікаў, і мы абяцаем, што годна будзем  несці званне чыгуначніка» -з гонарам сказаў Павел.
 
Затым у канферэнц-зале вакзала станцыі Мінск - Пасажырскі адбылася сустрэча начальніка Беларускай чыгункі з юнымі чыгуначнікамі, падчас якой Уладзімір Міхайлавіч адказаў на пытанні дзяцей, паведаміў пра тое, як ён стаў чыгуначнікам, а таксама праінфармаваў аб рабоце Беларускай магістралі і перспектывах яе развіцця . У сваю чаргу начальнік Дзіцячай чыгункі Савіч Валерый Віктаравіч праінфармаваў кіраўніка магістралі аб дзейнасці дзіцячай магістралі.
 
Юныя чыгуначнікі адзначылі, што сустрэча з начальнікам дарогі была вельмі цікавай і пазнавальнай.
У падзяку за цікавую гутарку і за падтрымку Дзіцячай чыгункі юныя чыгуначнікі ўручылі Уладзіміру Міхайлавічу памятны падарунак - карціну з выявай вакзала станцыі Заслонава. У сваю чаргу Уладзімір Міхайлавіч падарыў дзецям сувеніры, пажадаў здароўя, добрых сяброў, выдатных вынікаў у вучобе і паспяховага засваення чыгуначных прафесій.У гэты ж дзень юныя чыгуначнікі прынялі ўдзел у святочным віншаванні на канцэрце, прысвечаным Дню чыгуначніка.
 
 
Да спісу навін за 2017 год