Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзень чыгуначніка на дзіцячай магістралі

11 жніўня

6 жніўня 2017 года на дзіцячай чыгунцы ім. К. З, Заслонава прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу — Дню чыгуначніка.

На пероне станцыі Заслонава свае музычныя віншаванні дарылі пасажырам творчыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, а ў зале чакання вакзала з поспехам прайшла дваццатая - юбілейная выстава чыгуначнага мадэлявання, у якой удзельнічалі мадэлісты з розных рэгіёнаў Беларусі. Экспазіцыя макетаў станцый, перагонаў, больш за 100 лакаматываў і вагонаў выклікалі шчырае захапленне ў наведвальнікаў. 
 
Нечаканым і прыемным сюрпрызам стаў унікальны флэшмоб пад назвай «Адной дарагай», арганізаваны па ініцыятыве рэдакцыі «Транспартны веснік». На вачах у шматлікіх пасажыраў супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС Рэспублікі Беларусь павіншавалі юных чыгуначнікаў з прафесійным святам, падарылі падарункі, а юным дзяўчатам -чыгуначніцам і жанчынам-інструктарам дзіцячай магістралі паднеслі кветкі.
 
 
 
 
 
 
Да спісу навін за 2017 год