Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Госці на дзіцячай чыгунцы

18 верасня

14.09.2017 года Дзіцячую чыгунку ім. К. С. Заслонава наведалі начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлавіч Марозаў і кітайская дэлегацыя на чале з генеральным дырэктарам ТАА «Кітайская кампанія па экспарту і імпарту электраабсталявання» (CUEC) Ван Цзіньсуном.
 
Сустрэча праходзіла на станцыі Заслонава. Начальнік Дзіцячай чыгункі Валерый Віктаравіч Савіч распавёў пра гісторыю развіцця дзіцячай магістралі і пра тое, якое важнае значэнне яна мае ва ўмацаванні кадравага патэнцыялу транспартнай галіны нашай краіны.  Больш за 60% выпускнікоў Малой Беларускай у далейшым вырашаюць звязаць сваё жыццё з чыгункай.
 
Кітайскія госці азнаёміліся з фотаэкспазіцыяй, якая адлюстроўвае  дзейнасць дзіцячай магістралі ў розныя гады, выставай мініяцюрных мадэляў вагонаў і лакаматываў розных часоў,  экспазіцыяй залы гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі па гісторыі зараджэння і развіцця чыгуначнага транспарту, а таксама дзеючым макетам чыгункі.
 
Ван Цзіньсун быў вельмі ўражаны тым, што дзіцячая магістраль - сапраўдны поўны цыкл працы чыгункі.  Дзеці асвойваюць чыгуначныя прафесіі і паспяхова ўжываюць свае веды ў практычнай дзейнасці, у чым кітайскія госці пераканаліся, здзейсніўшы  паездку па дзіцячай чыгунцы.
 
Ван Цзіньсун падзякаваў за цёплы прыём і ўручыў начальніку Дзіцячай чыгункі сертыфікат на суму 30 тысяч долараў ЗША для далейшага развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама макет электравоза кітайскай вытворчасці БКГ2.
 
Ван Цзіньсун выказаў упэўненасць у тым, што працягне супрацоўніцтва з дзіцячай магістраллю і запрасіў некалькі юных чыгуначнікаў наведаць Кітай.
 
На памяць аб сустрэчы юныя чыгуначнікі падарылі Ван Цзіньсуну карціну з выявай будынка вакзала станцыі Заслонава, аўтарам якой з'яўляецца былая выхаванка Малой Беларускай Лізавета Багушэўская. 
 

 

 
Да спісу навін за 2017 год