Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Перамога ў намінацыі «Кветкавая сімфонія»

11 верасня

 
Агляд-конкурс "Мільён кветак роднаму раёну" на лепшае азяляненне і кветкавае афармленне інтэрнатаў, размешчаных на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска ўжо не ў першы раз арганізоўваецца ў раёне. У гэтым годзе агляд-конкурс быў прысвечаны 950-годдзю горада Мінска. Менавіта таму цырымонія ўзнагароджання праходзіла ў Дзень горада Мінска 9 верасня 2017 у гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" (парк Курасоўшчына).
 
У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел усе інтэрнаты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска: інтэрнаты прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці, а таксама студэнцкія інтэрнаты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Па выніках конкурсу калектыў інтэрната №3 Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прызнаны пераможцам у намінацыі "Кветкавая сімфонія".
 
Да спісу навін за 2017 год