Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«Бронецягнік» - першыя!

10 кастрычніка

28 верасня ў Культурна-спартыўным цэнтры адбыўся конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд структурных падраздзяленняў апарата кіравання і адасобленых структурных падраздзяленняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.


Конкурс праводзіўся ў 6 этапаў:
«Візітная картка» - прадстаўленне каманд з выкарыстаннем чыгуначнай тэматыкі.

«Інтэлектуальная размінка» - капітаны каманд выбіралі пакет з 10 пытаннямі з розных абласцей ведаў. На абмеркаванне кожнага пытання давалася 5 секунд, пасля чаго трэба было даць адказ.

«Прафесіяналы з вялікай будучыняй» - пытанні дадзенага этапу ставіліся да прафесійнай дзейнасці работнікаў чыгуначнага транспарту на веданне правілаў тэхнічнай эксплуатацыі, інструкцыі па сігналізацыі, інструкцыі па руху цягнікоў і манеўровай працы і правілаў па ахове працы на Беларускай чыгунцы. Камандам выдаваліся бланкі, у якія трэба было ўпісаць адказы на 10 пытанняў.

«Па гістарычных рэйках да 155-годдзя Беларускай чыгункі» - пытанні дадзенага этапу былі звязаны з гісторыяй і дзейнасцю Беларускай чыгункі на сучасным этапе: 6 фота-пытанняў і 4 аўдыё-пытання.

«Эрудыт-крыжаванка «Любімыя гарады Беларусі» - кожнай камандзе выдавалася крыжаванка з 15 пытаннямі па гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі.

«Інтэлектуальная крама» - камандам задавалася 20 пытанняў рознай складанасці. На пытанне адказвала тая каманда, якая першай падала сігнал.

У дадзеным конкурсе прыняло ўдзел 10 каманд. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - каманда лакаматыўнага дэпо Маладзечна «Бронецягнік»
2 месца - каманда станцыі Мінск-Пасажырскі «Экспрэс»
3 месца - каманда Мінскай дыстанцыі шляху «Дзяжурная брыгада»

З лепшых гульцоў будзе сфарміравана зборная каманда Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі для ўдзелу ў дарожным конкурсе па інтэлектуальных гульнях, які адбудзецца ў лістападзе 2017 года ў Віцебску.

Да спісу навін за 2017 год