Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі стала пераможцам III Рэспубліканскага конкурсу «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь 2017»

10 кастрычніка

«Лідэр энергаэфектыўнасці» - гэта мерапрыемства, у якім не перамагаюць адзін аднаго, а даказваюць, што іх прадукт ці тэхналогія вартыя прызнання.


Мінскаму аддзяленню Беларускай чыгункі прысуджаны дыплом пераможцы III Рэспубліканскага конкурсу «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь 2017» у намінацыі «Энергаэфектыўная тэхналогія года». Для ўдзелу ў конкурсе была прадстаўлена распрацоўка «Падаўжэнне прыёмаадправачных шляхоў парку Е станцыі Орша-Цэнтральная».


Цырымонія ўзнагароджання адбылася 9 кастрычніка 2017 года ў музеі гісторыі горада Мінска. Узнагароду з рук першага намесніка дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Віктара Акушка атрымаў галоўны інжынер Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксей Шылаў.


Рэалізацыя праекта рэканструкцыі дазволіла істотна знізіць эксплуатацыйныя выдаткі, павялічыць прапускную здольнасць Беларускай магістралі, пашырыць яе магчымасці па перавозцы транзітных грузаў і павелічэнню колькасці транзітных цягнікоў.

Да спісу навін за 2017 год