Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Нашы волаты

2 кастрычніка

25 верасня 2017 ў спартыўнай зале лакаматыўнага дэпо Маладзечна адбылося першынство сярод работнікаў станцыі Маладзечна па армрэстлінгу, прымеркаванае да святкавання 145-годдзя з дня ўтварэння станцыі Маладзечна. Работнікі станцыі не першы раз прынялі самы актыўны ўдзел у падобных спаборніцтвах і паказалі найлепшыя вынікі. За прызавыя месцы змагаліся хлопцы розных падраздзяленняў. Гэта складальнікі цягнікоў станцыйнага цэнтра кіравання перавозачным працэсам Зінчанка Міхаіл і Дашкевіч Аляксандр, прыёмшчык цягнікоў пункта камерцыйнага агляду Достанко Дзмітрый, дзяжурны па чыгуначнай станцыі Каледзіна Сідараў Зміцер.

У няроўнай сутычцы пераадолеўшы супраціў дзяжурнага па станцыі Сідарава Дзмітрыя, складальнік цягнікоў Дашкевіч Аляксандр стаў бронзавым прызёрам і заняў ганаровае трэцяе месца.

За другое месца вялася ўпартая барацьба. Ніхто з удзельнікаў не жадаў аддаць перамогу суперніку. Але ў сумленным паядынку, аддаўшы належнае ўпартасці і цягавітасці, Дастанка Дзмітрый перамог Дашкевіча Аляксандра і заняў другое месца.

Бясспрэчным пераможцам спаборніцтваў стаў складальнік цягнікоў Зінчанка Міхаіл. З лёгкасцю, упэўненасцю і усмешкай ён ішоў да перамогі, не даючы апамятацца супернікам.

Пераможцы першынства былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі пры фінансавай падтрымцы прафсаюза станцыі Маладзечна.

Да спісу навін за 2017 год