Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Ўшанаванне працоўных дынастый

10 кастрычніка

29 верасня 2017 на базе Лідскага Дома культуры чыгуначнікаў Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылося ўшанаванне працоўных дынастый «Лёс дарогі ў лёсе людзей». Ад Мінскага аддзялення дарогі прынялі ўдзел 5 працоўных дынастый.
Самую шматлікую працоўную дынастыю Латушка, якая складаецца з 7 чалавек 4-х пакаленняў, прадставіла Барысаўская дыстанцыя пуцi. Агульны стаж дынастыі складае 161 год.
Працоўную дынастыю, якая мае самы працяглы працоўны стаж, - дынастыю Крыўчыкаў, якая складаецца з 6 чалавек 6-ці пакаленняў, прадставіла Мінская дыстанцыя пуцi. Агульны стаж дынастыі - 172 года.
Паслядоўнікаў адной чыгуначнай прафесіі - прафесіі машыніста - прадставіла дынастыя Валатковічаў з лакаматыўнага дэпо Орша, якая складаецца з 3 чалавек 3-х пакаленняў. Агульны стаж дынастыі - 100 гадоў.
Лепшую працоўную дынастыю прадставіла дынастыя Храпавых з лакаматыўнага дэпо Мінск. Дынастыя складаецца з 3 чалавек 3-х пакаленняў. Агульны стаж дынастыі - 129 гадоў.
Вернасць і адданасць традыцыям дэманстравала дынастыя Сідаравых з лакаматыўнага дэпо Маладзечна, якая складаецца з 5 чалавек 4-х пакаленняў. Агульны стаж дынастыі - 124 года.
У фае Дома культуры перад урачыстай часткай была арганізавана выстава памятных рэчаў з сямейнага архіва «Сямейная рэліквія». Канцэртная праграма была падрыхтавана творчымі калектывамі Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Перад гасцямі выступалі народны ансамбль народнай песні і музыкі «Прымакi» i «Рэтра-ансамбль», а таксама салісты і прадстаўнікі працоўных дынастый. Затым госці і ўдзельнікі ўшанавання выправіліся на аглядную экскурсію па Лідзе з наведваннем Лідскага замка.

Да спісу навін за 2017 год