Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Тут спраўджваюцца дзіцячыя мары

3 кастрычніка

24 верасня 2017 года выхаванцы Малой Беларускай завяршылі чарговы 62-ы сезон летніх пасажырскіх перавозак, падвялі вынікі працы, апладзіравалі выдатнiкам дзiцячай чыгункi і будавалі планы на будучыню.

У гэты дзень юныя чыгуначнікі правялі сем ганаровых завяршальных рэйсаў ад станцыі Заслонава да Сасновага Бора і назад.

На працягу пяці месяцаў, з мая па кастрычнік, больш за 450 выхаванцаў дзіцячай магістралі стараліся зрабіць падарожжа для пасажыраў прыемным і камфортным. Усяго, на працягу сезону, юныя чыгуначнікі перавезлі 41 тысячу пасажыраў.

Калі для хлапчукоў і дзяўчынак малая Беларуская - гэта магчымасць адчуць сябе сапраўднымі машыністамі, праваднікамі, пуцейцамі, рушыць у падарожжа разам з аднагодкамі і даведацца шмат новага пра прыладу цягнікоў, то для дарослых  дзіцячая магістраль - гэта яркія ўспаміны з дзяцінства.

Намеснік дырэктара Мінскага метрапалітэна Андрэй Міхайлоўскі прыйшоў падтрымаць свайго сына, які ў апошні дзень змены працаваў правадніком. Некалькі дзесяткаў гадоў таму Андрэй Міхайлавіч таксама быў  юным чыгуначнікам.

- Дзіцячая чыгунка - гэта унікальная навучальная ўстанова, якае забяспечвае адукацыю дзяцей і падлеткаў і дае ім магчымасць вызначыцца з выбарам будучай прафесіі. Тут усё ўладкована па-даросламу. Юныя праваднікі адказна і ветліва сустракаюць у вагона пасажыраў і правяраюць білеты. Дзяжурныя па станцыі ўмела кіруюць рухам цягнікоў на пульце. Часам складана паверыць, наколькі ўпэўнена з гэтай няпростай задачай  спраўляюцца школьнікі, - дзеліцца Андрэй Міхайлавіч. - Скажу з асабістага вопыту, асновы прафесійных ведаў, якія дзеці набываюць на Дзіцячай чыгунцы, абавязкова спатрэбяцца ў будучыні. Гэта асабліва важна для тых, хто ў далейшым адзначыць  для сябе чыгуначную спецыяльнасць і, атрымаўшы адукацыю, прыйдзе працаваць на магістраль. Доказам эфектыўнай работы дзіцячай чыгункі служыць той факт, што сёння многія яе выпускнікі працуюць на чыгуначным транспарце ў розных кутках не толькі нашай радзімы, але і за яе межамі.

Пасля  апошняга  рэйса,  юныя чыгуначнікі  пастроіліся на традыцыйную ўрачыстую лінейку. Старшыня савета юных чыгуначнікаў малой Беларускай Павел Макаранка даў справаздачу начальніку Дзіцячай чыгункі аб праведзенай за сезон працы. Дарэчы, Павел увесь гэты час кантраляваў працэс, дапамагаючы сваім малодшым сябрам і дзелячыся з імі атрыманымі вопытам і ведамі.

 

- Цэлае лета мы былі разам, як вялікая дружная сям'я, - адзначыў начальнік малой Беларускай Валерый Савіч. – Напярэдадні 155-годдзя Беларускай магістралі мы не засталіся ў баку. У рамках святкавання юбілею праводзіліся творчыя, інтэлектуальныя і спартыўныя конкурсы.

Незабыўнай стала сустрэча юных чыгуначнікаў з начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым, з кітайскай дэлегацыяй. Мы адпраўлялі пасланне ў космас нашаму земляку, касманаўту, Герою  Расіі Алегу Навіцкаму, пабывалі ў гасцях у сваіх калег у горадзе Санкт-Пецярбургу на Кастрычніцкай дзіцячай чыгунцы.

Самымі хвалюючымi сталі хвіліны ўзнагароджання юных чыгуначнікаў - выдатнікаў  вучэбна-вытворчай дзейнасці і грамадскага жыцця, а таксама атрымаўшых  перамогу ў конкурсе «Лепшы па прафесіі». Павел Спаскі, Таццяна Косарава, Мікіта Крыцiкос і Паліна Міхалькевіч атрымалі ганаровыя граматы ад Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Знакам «Выдатнік дзіцячай чыгункі» былі ўзнагароджаны Канстанцiн Каснакiн, Алег Нікіцін, Таццяна Ігнаценка і Анастасія Глушакевiч. Адзначылі і пераможцаў традыцыйнага конкурсу прафесійнага майстэрства. Даказаць, што ты «самы-самы», было няпроста. Для перамогі юным канкурсантам было неабходна здаць тэсты па тэорыі і выканаць практычныя заданні. У намінацыі «Лепшы машыніст» перамог Павел Спаскі. Лепшым дзяжурным па станцыі прызнана Паліна Міхалькевіч, чэмпіёнам сярод пуцейцаў - Міхаіл Зiбераў, лідэрам сярод праваднiкоў названы Рома Міхалевіч.

Адзначылі таксама пераможцаў футбольнага і шахматна-шашачнага турніру. Пераходзячым вымпелам ўзнагародзілі лепшую змену сезону. Падарункі атрымалі і прызёры творчага конкурсу да 155-гадовага юбілею Беларускай чыгункі.

Не менш хвалюючай стала цырымонія ўручэння дыпломаў аб заканчэнні навучання на Дзіцячай чыгунцы. У гэтым годзе яе выпускнікамі сталі - 36 хлопчыкаў і дзяўчынак. 12 з іх выбралі для сябе прафесію чыгуначніка і паступілі на навучанне ў профільныя навучальныя ўстановы, двое юных чыгуначнікаў - студэнты БелДУТа. Шмат каму гэтая прафесія перадаецца, як спадчына, а гэта значыць, што дзецi  па-сапраўднаму любяць і шануюць гэтую нялёгкую працу.

- Абраны вамі шлях, як тыя ж сталёвыя рэйкі. Па іх вы ішлі з дзяцінства і па іх вам ісці па жыцці. Самае галоўнае, вывучыўшы прафесію дыспетчара, умець правільна  перакладаць стрэлкі свайго лёсу і знайсці сябе ў гэтым жыцці, - пажадаў выпускнікам начальнік малой Беларускай.

У заключэнне Валерый Савіч, падзякаваўшы юным чыгуначнікам за добрасумленную працу падчас летняй практыкі і запрасіў заняць месцы ў вагонах.

Вагоны  апошняга рэйса былi перапоўнены. Для Рамана Новікава, Уладзіслава Бурло, Мікіты Закалупiна і Мікалая Агеенка гэта была сапраўды апошняя паездка ў якасці юных чыгуначнікаў. Хлопцы фатаграфаваліся на памяць, рабілі калектыўныя сэлфi, ўспаміналі цікавыя моманты з вучобы, экскурсій і паходаў. Усяго 4 км шляху і ўсяго дзве станцыі, але для многіх дзяцей гэтая узкакалейка - шлях у дарослае жыццё.

У некаторых дзяўчынак-выпускніц на вачах былі слёзы. Бо гэта былі самыя яркія гады іх жыцця, тут яны набылі сапраўдных сяброў, разам падрасталi и абіралі сваю жыццёвую дарогу. І ў многіх яна – жалезная.

Да спісу навін за 2017 год