Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Маладзёжнае першынство па боўлінгу

30 лістапада 2017

25 лістапада адбылося першынство па боўлінгу сярод моладзі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
 
У першынстве прыняло ўдзел 14 каманд. Каманды складаліся з шасці чалавек, чатырох мужчын і дзвюх дзяўчат. У ходзе гульні кожны з іх выконваў па дзесяць кідкоў. Пераможцам у камандным першынстве з агульным вынікам 685 ачкоў стаў калектыў Мінскага вагоннага дэпо. 
2 месца прысуджана камандзе апарата Мінскага аддзялення дарогі з вынікам 667 ачкоў, 3 месца заняла каманда Маладзечанскай дыстанцыі шляху з вынікам 614 ачкоў.
 
У асабістым першынстве сярод дзяўчат першае месца заваявала архівіст аддзела справаводства і кантролю выканання аддзялення дарогі Ксенія Ціхамірава з вынікам 119 ачкоў. Другое месца ў Людмілы Мелюк з Маладзечанскай дыстанцыі шляху з вынікам 103 ачкі і трэцяе месца ў Алены Мінавай з Мінскага вагоннага дэпо з вынікам 101 ачко. У мужчынскім першынстве з вялікім адрывам лідыраваў майстар Мінскага вагоннага дэпо Канстанцін Краўчанка - 193 ачкі. Другое месца з вынікам 152 ачкі заняў Дзяніс Кеўліч з Маладзечанскай дыстанцыі шляху і замкнуў тройку прызёраў рэвізор аддзела рухомага складу аддзялення дарогі Аляксандр Рыбакоў з вынікам 144 ачкі.
З лепшых гульцоў сфарміравана зборная каманда Мінскага аддзялення, якая будзе прымаць удзел у турніры па боўлінгу сярод моладзі Беларускай чыгункі 2 снежня 2017 у Гомелі.
 
Да спісу навін за 2017 год