Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Не прапальваць сваё жыццё!

24 лістапада 2017

Пад такой назвай стартаваў першы этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі ў Мінскім раёне. Акцыя накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
 
На станцыі Беларусь работнікі МНС сумесна з актывістамі клуба юных ратавальнікаў-пажарных FIRE гімназіі г.Заслаўе прапаноўвалі пасажырам устрымацца ад курэння. Мерапрыемства суправаджалася трансляцыяй тэматычных аўдыяролікаў.
 
Юныя ратавальнікі распавядалі аб правілах пажарнай бяспекі, пра шкоду нікаціну і алкаголю, пра трагедыі, якія могуць адбыцца з тымі, хто курыць у ложку ў стане ап'янення. Хлопцы раздавалі інфармацыйныя ўлёткі і памяткі, прыцягваючы ўвагу мінакоў да гэтай праблемы. Яна становіцца прычынай вялікай колькасці пажараў, якія суправаджаюцца гібеллю людзей.
 
Пасажырам і мінакам нагадалі пра тое, што трэба быць уважлівымі ў пытаннях ўласнай бяспекі і праяўляць клопат пра тых, хто знаходзіцца побач - суседзях, сваяках, знаёмых. Людзі, якія злоўжываюць спіртным і тыя, хто паліць у ложку ў стане алкагольнага ап'янення, ставяць пад пагрозу сваё жыццё і навакольных.
 
Да спісу навін за 2017 год