Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Таленты Аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў

4 лістапада

Аршанскі Дом культуры чыгуначнікаў стаў пераможцам абласнога этапа Рэспубліканскага фестывалю творчасці прафсаюзных і ведамасных клубных устаноў «Нашы таленты табе, Беларусь!».
 
Агляд-конкурс праходзіў у Культурна-спартыўным цэнтры УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі". У кожнай каманды было 30 хвілін для выступу. Жанравая разнастайнасць толькі віталася, не было ніякіх абмежаванняў па тэматыцы.
 
Загадчыца Аршанскім Домам культуры чыгуначнікаў Таццяна Скрага адзначыла, што да падрыхтоўкі яны падышлі максімальна адказна: хацелася годна прадставіць Мінскае аддзяленне дарогі і паказаць высокі ўзровень творчых калектываў. Журы адзначыла пісьменную рэжысуру і цэласць канцэртнай праграмы пераможцаў абласнога этапу фэсту - аршанскіх чыгуначнікаў.
 
Выступ аршанцаў стаў самым масавым: у ім было задзейнічана больш за сто чалавек. Гэта ўзорныя цыркавы калектыў «Феерыя» і ансамбль танца «Візаві», студыя сольных спеваў «Кантилена», клуб аўтарскай песні "Акцэнт", народныя тэатр і ансамбль песні «Славяночка». Спецыяльна для конкурсу была створана арыгінальная відэавізітка. Праграма атрымалася яркай і запамінальнай. Менавіта гэтыя артысты будуць адстойваць гонар Віцебскай вобласці ў фінале фестывалю, які пройдзе ў снежні на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.
 
Да спісу навін за 2017 год