Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Унікальная сустрэча на дзіцячай магістралі

29 лістапада 2017

Напярэдадні 155-гадовага юбілею Беларускай чыгункі 24.11 2017 года ў зале гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі адбылася сустрэча юных чыгуначнікаў з легендарным чалавекам: кінааператарам, мастаком, гісторыкам, аўтарам фільма-альбома «Першыя жалезныя дарогі Расіі», прысвечанага Царскасельскай , Пецярбург-Маскоўскай (Мікалаеўскай) і Беларускай магістралям - Алегам Ціханавічам Аўдзеевым.
 
Алег Ціханавіч ў 2006 годзе наведваў дзіцячую чыгунку, а ў 2012 годзе -  навучальны цэнтр дзіцячай дарогі і залу гісторыі Мінскага аддзялення. Ён падарыў альбом «Першыя жалезныя дарогі Расіі» са сваім аўтографам і дыяфільм  «Царскасельская чыгунка ў часы Лермантава».
 
Першыя дзіцячыя ўспаміны Алега Ціханавіча звязаны з чыгункай, калі, будучы 4-гадовым хлопчыкам,  ён з мамай і татам адправіўся з Ленінграда ў Крым на цягніку. Велізарныя чорныя паравозы, якія выпускалі клубы пары, зрабілі вельмі моцнае ўражанне, і ўжо тады Алег Ціханавіч вырашыў стаць машыністам. Але лёс распарадзіўся інакш, і Алег Ціханавіч звязаў сваю будучыню  з кінематографам, але і ў гэтай прафесіі ён перыядычна сутыкаўся з тэмай чыгункі. Варта ўзгадаць выдатны фільм «Мiколка- паравоз», зняты па матывах аднайменнай аповесці Міхася Лынькова ў 1956 годзе. Гэта была першая праца Алега Ціханавіча на кінастудыі «Беларусьфільм» у якасці другога аператара. Алег Ціханавіч успамінае, што ў арганізацыі працэсу здымачнай групе дапамагалі работнікі Беларускай стальной магістралі, а большасць здымак праводзілася на чыгуначнай станцыі ў Гродне. Затым была сур'ёзная праца - фільм «Дзяўчынка шукае бацьку», а да 70-годдзя Вялікай Перамогі Алег Ціханавіч стварыў 45-хвілінны фільм-альбом «Дзяўчынка шукае бацьку».
 
«Захапленне стальною  магістраллю вельмі мяне падтрымала. Чыгунка - гэта частка маёй душы », - растлумачыў падлеткам  Алег Ціханавіч.
 
Гутарка была вельмі змястоўнай, пазнавальнай і цікавай, бо разам з Алегам Ціханавічам прыйшлі на сустрэчу да  юных чыгуначнікаў яго таварышы  па працы і сябры. Адзін з іх - кінааператар і кінарэжысёр, беларускі сцэнарыст Юрый Аляксандравіч Елхов. Ён здымаў такія вядомыя дзіцячыя мастацкія фільмы, як «Прыгоды Бураціна» і «Пра Чырвоную шапачку», таму тэмы кінематографа і чыгункі зліліся разам. Бо сярод юных чыгуначнікаў ёсць дзеці,  сур'ёзна захопленыя фатаграфіяй і стварэннем фільмаў пра чыгунку, як пра сваю любімую вузкакалейку, так і пра вялікую магістраль. Таму пытанне кінааператара Юрыя Аляксандравіча Елхова: «А ці ведаеце вы, рабяты, што такое нямое кіно?», - не застаў юных чыгуначнікаў знянацку. Дыялог рабят з гасцямі атрымаўся вельмі насычаным па колькасці цікавых і нечаканых пытанняў з абодвух бакоў.
 
Алег Ціханавіч Аўдзееў з удзячнасцю адзначыў, што альбом  «Першыя жалезныя дарогі Расіі» быў выдадзены Мінскім выдавецтвам ТАА "Харвест" пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ён паднёс у дар зале гісторыі і юным чыгуначнікам фільмы пра чыгунку: дыястужка «Беларуская (Аляксандраўская) чыгунка», фільм «У руху», прысвечаны 80-годдзю Алега Ціханавіча Аўдзеева, дзе ёсць відэакадры пра наведванне аўтарам станцыі Заслонава дзіцячай чыгункі ў 2006 годзе, і фільм «Працяг», складзены з пераліку дакументаў, урадавых тэлеграм, водгукаў і пажаданняў у адрас Алега Ціханавіча і яго творчых работ.
У сваю чаргу начальнік дзіцячай чыгункі Савіч Валерый Віктаравіч ад калектыву дзіцячай магістралі і юных чыгуначнікаў на памяць аб сустрэчы падарыў Алегу Ціханавічу буклет і юбілейны фільм аб  гісторыі стварэння і развіцця дзіцячай чыгункі ім. К.С. Заслонава.
 
Затым Алег Ціханавіч здзейсніў невялікае займальнае гістарычнае падарожжа па зале гісторыі Мінскага аддзялення і адзначыў разнастайнасць і насычанасць экспазіцыі цікавымі дакументамі і экспанатамі па зараджэнню і развіццю чыгуначнага транспарту. Зацікавіў яго, як кінааператара, кінапраектар КПШ-4, 1975 года, выраблены ў СССР Ленінградскім заводам ЛОМО.
Усе прысутныя пажадалі Алегу Ціханавічу моцнага здароўя, доўгіх і плённых гадоў жыцця, бадзёрасці духу і  дабрабыту.
 
 
 
 
 
Да спісу навін за 2017 год