Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Урачысты сход, прысвечаны 100-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі

3 лістапада

3 лістапада 2017 на базе Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО» адбылiся раённы урачысты сход, цырымонія ўзнагароджання і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі і святкаванні 100-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
 
Для ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, кіраўнікі і актыў пярвічных арганізацый Камуністычнай партыі Беларусі, прафсаюзаў, грамадскіх аб'яднанняў.
 
У выставачнай экспазіцыі сваю прадукцыю, інфармацыйныя стэнды і відэаролікі дэманстравалі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі", ААТ «Керамін», ААТ «Інтэграл — кіруючая кампанія холдынгу Интерграл», ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа», смачную дэгустацыю сваёй прадукцыі прадставіла ААТ «Белрыба».
 
На святочным мерапрыемстве сярод ганаровых гасцей прысутнічалі Віктар Паўлавіч Бура і Вячаслаў Фёдаравіч Абрамаў, якія раней ўзначальвалі адміністрацыю Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
 
Ва ўрачыстай частцы праграмы з прывітальным словам выступілі: кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска Анатоль Пятровіч Жукоўскі, рэктар Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО», доктар юрыдычных навук, прафесар Станіслаў Нікіфаравіч Князеў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Цэнтральнага камітэта КПБ Наталля Анатольеўна Клімовіч, старшыня Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і прафсаюзаў Кастрычніцкага раёна г. Мінска Уладзімір Уладзіміравіч Цюхай і іншыя.
 
Больш чым 30 прадстаўнікам працоўных калектываў і грамадскасці кіраўнік адміністрацыі Анатоль Пятровіч Жукоўскі ўручыў Ганаровыя граматы і Падзякі. Таксама свае ўзнагароды атрымалі пераможцы конкурсу прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар-2017» ад старшыні Кастрычніцкага раённага г. Мінска аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Алены Уладзіміраўны Карповіч. Затым усіх прысутных чакаў святочны канцэрт.
 
Да спісу навін за 2017 год