Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

23 фестываль песні і спорту сярод моладзі прадпрыемстваў і арганізацый Кастрычніцкага раёна г.Мінска

5 снежня 2017

1-3 снежня 2017 года адбыўся 23 фестываль песні і спорту сярод моладзі прадпрыемстваў і арганізацый Кастрычніцкага раёна г.Мінска «Юбілейны каляндар», на якім маладзёжная каманда Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі заняла прызавое 2 месца сярод 9 прадпрыемстваў і арганізацый Кастрычніцкага раёна сталіцы, апярэдзіўшы такія буйныя прадпрыемствы, як ААТ «Керамін», ААТ «Інтэграл». 
 
У фестывалі прымалі ўдзел работнікі Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Мінскага вагоннага дэпо і Культурна-спартыўнага цэнтра. У спаборніцтвах па дартсе і ў конкурсе прадстаўлення каманд «Навагодні зварот да каханага раёна» нашай камандзе не было роўных. У конкурсе творчага хатняга задання «Мінск - горад нашай мары», прысвечаным 950-годдзю горада Мінска хлопцы занялі 2 месца, у гумарыстычным конкурсе «Алімпійская вежа» - 3 месца, а таксама былі ўдастоены спецыяльнага Дыплома у намінацыі "Дэбют".
 
На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання камандзе Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі быў уручаны Кубак і Дыплом за 2 агульнакаманднае месца, а таксама 5 Дыпломаў ў асобных намінацыях. Але самае галоўнае, хлопцы пасябравалі з маладымі спецыялістамі ААТ «Інтэграл», ДГВА «Белрэсурсы» і далі абяцанне падтрымліваць адзін аднаго на конкурсах гарадскога і рэспубліканскага ўзроўню.
 
Да спісу навін за 2017 год