Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Да дзяцей - з радасцю

29 снежня 2017

Як бы жыццё не ляцела - дзён сваіх не шкадуй,
Рабі добрую справу дзеля шчасця людзей.
Каб сэрца гарэла, а не тлела ў імгле,
Рабі добрую справу - тым жывем на зямлі.
 
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» работнікі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі наведалі дзяцей з дзіцячага дома №7 «Сям'Я» у г.Мінску.
 
З гэтай установай чыгуначнікаў звязвае даўняя дружба - яны тут жаданыя госці. У гэты раз да хлопцаў у госці прыехалі намеснік начальніка Мінскага аддзялення Аляксандр Харашэвіч і намеснік старшыні Райпрофсожа Яўген Карабкоў. Яны пажадалі ім здароўя, выдатнага настрою, верных сяброў, добрых адзнак і выканання самых запаветных жаданняў. Да віншаванняў далучыліся начальнік і спецыялісты сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы аддзялення, моладзь лакаматыўнага дэпо Мінск. У гэты раз для добраўпарадкавання падшэфнай кватэры № 3 былі набыты дыван і дывановая дарожка, банкетка, пыласос, мікрахвалевая печ, электрафен, пледы, навучалая літаратура, настольныя развіваючыя гульні і наборы для творчасці. Істотную лепту ў гэтую добрую справу ўнеслі прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў Мінскага чыгуначнага вузла. Традыцыйна не абышлося без салодкіх падарункаў ад Райпрофсожа.
 
27 снежня сярод запрошаных на Навагодні ранішнік таксама былі Старшыня Праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас, намеснік Старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Наталля Карповіч і намеснік генеральнага дырэктара групы кампаній «Алютэх» Кацярына Русак, якія павіншавалі выхаванцаў дзіцячага дома са святам і ўручылі падарункі. У сваю чаргу хлопцы парадавалі гасцей святочным канцэртам, праграма якога складалася з усімі любімых навагодніх песень і танцавальных кампазіцый, якія адрозніваюцца дзіўнай шчырасцю, пакідаюць яркія ўражанні і дораць ўсім гледачам навагодні настрой. Гаспадары і госці разам з Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды, дарылі адзін аднаму ўсмешкі і добры настрой. На развітанне ўсе сфатаграфаваліся ля навагодняй елкі. Пасля завяршэння канцэрта яе галоўным героям госці зладзілі сапраўдную авацыю. Напярэдадні навагодніх святаў дзеці павінны адчуваць ўвагу і клопат, таму што яны - будучыня нашай краіны.
 
Да спісу навін за 2017 год