Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Феерыя народных талентаў: «Нашы таленты табе, Беларусь!» абраў пераможцаў

26 снежня 2017

Рэспубліканскі фестываль творчасці прафсаюзных і ведамасных клубных устаноў «Нашы таленты табе, Беларусь!» сабраў больш за 1000 артыстаў - прадстаўнікоў звыш 60 дамоў культуры з усіх рэгіёнаў Беларусі. Распачаты ўсяго 3 месяцы таму, ён паказаў, што галоўнае багацце нашых гарадоў і мястэчак — гэта людзі, работнікі розных сфер, якія гараць жаданнем тварыць і дарыць настрой гледачам.
 
Творчая феерыя працягнулася і 22 снежня на гала-канцэрце фестывалю творчасці прафсаюзных і ведамасных клубных устаноў «Нашы таленты табе, Беларусь!», які таксама праходзіў на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў. У гэты дзень калектывы клубных устаноў, фіналісты праекта выступілі разам з зоркамі беларускай эстрады. Так, спявачка і пастаянная ўдзельніца народнай акцыі ФПБ «Мы — разам!» Вольга Плотнікава змагла зазірнуць у «вагоны» творчага складу Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі", поўны таленавітых калектываў. Артысты Аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў на гала-канцэрце арыгінальна павіншавалі гледачоў з надыходзячымі зімовымі святамі - з цыркавымі трукамі і гімнастычнымі элементамі.
 
«Усе мы выхадцы з самадзейнасці. І вельмі значна для нашага калектыву, што ў завяршальны дзень «Нашых талентаў" з намі на сцэну падняліся не проста вядомыя артысты, але нашы землякі - салісткі групы ByCity. Думаю, нам удалося паказаць, наколькі багатая на таленты віцебская зямля», — заключае дырэктар Аршанскага Дома культуры Таццяна Скрага.
 
Пад барабанны дроб і апладысменты ўдзельнікі з нецярпеннем чакалі заключнага моманту фестывалю прафсаюзных і ведамасных устаноў.
 
Каб павіншаваць пераможцаў фестывалю і ўсіх яго ўдзельнікаў, на сцэну падняўся лідэр нацыянальнага прафцэнтра. «Мы сталі сведкамі прыгожай падзеі, якую падарылі нам ведамасныя і прафсаюзныя клубныя ўстановы. Пераможцам конкурсу, усім яго ўдзельнікам, як і ўсім прысутным, жадаю творчых поспехаў. Каб у Новым годзе ўсе вашы запаветныя мары спраўдзіліся. Жадаю ўсім нам яшчэ больш смелых праектаў, якія б рэалізоўваліся з велізарным поспехам. І, вядома, каб побач заўсёды былі надзейныя сябры і верныя партнёры. Мы — разам!» — павіншаваў канкурсантаў старшыня ФПБ Міхаіл Арда.
 
Трэцяе месца аддалі творчаму калектыву Палаца культуры ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод». Дыплом 2-й ступені павезлі з сабой артысты Аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Прыз за 1-е месца журы конкурсу аднагалосна прысудзіла калектыву Гродзенскага дома культуры УП «Цьветліт» Беларускага таварыства глухіх.
Да спісу навін за 2017 год