Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Перамога - гэта карпатлівая праца

8 снежня 2017

5 снежня прайшло пасяджэнне галіновай конкурснай камісіі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, на якім былі вызначаны пераможцы двух аглядаў-конкурсаў: «Лепшая арганізацыя па ахове працы» і «Лепшае інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы». Старшыняваў на пасяджэнні намеснік міністра Аляксандр Шышко.
 
Сенсацыі не здарылася - усе тры ўмоўныя прыступкі пераможцаў у абодвух конкурсах занялі арганізацыі Беларускай чыгункі.
Як адзначыў у ходзе пасяджэння камісіі Аляксандр Аляксеевіч, і перамога ў конкурсе, і паспяховая праца - там, дзе ў парадку рабочыя месцы, дзе належны догляд за абсталяваннем і інструментам, дзе кожны ў літаральным сэнсе адказвае за свой участак, дзе работа па ахове працы - пастаянная і мэтанакіраваная ...
Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе «Лепшае інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы» падалі заяўкі РУП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», РУП «Дорводаканал», РУП «Белаэранавігацыя», РУП «Днепра-Бугскі водны шлях» і РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр».
 
Па выніках аналізу прадстаўленых дакументаў і ацэнкі паказчыкаў эфектыўнасці работы па інфармацыйным забеспячэннi арганізацыі па пытаннях аховы працы месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»
2 месца - РУП «Магілёўскае  аддзяленне Беларускай чыгункі»
3 месца - РУП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі»
 
Падводзячы вынікі пасяджэння камісіі і конкурсу ў цэлым, Аляксандр Шышко сказаў: усякая важная справа павінна мець канкрэтную мэту.
 
Мэта дадзенага конкурсу - падцягнуць работу па ахове працы там, дзе яна не на належным узроўні, яшчэ больш удасканаліць яе там, дзе ўсё добра. А галоўнае - дэманстраваць і перадаваць вопыт лепшых.
 
Да спісу навін за 2017 год