Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першынство Мінскага аддзялення дарогі па шашках

12 снежня 2017

9 снежня на базе Культурна-спартыўнага цэнтра адбылося першынство Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі па шашках.
 
У турніры прынялі ўдзел 9 каманд, яны былі падзеленыя на 2 групы. У групах каманды гулялі па кругавой сістэме.
 
У групе «А» пераможцамі сталі каманды рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна і Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў, у групе «В» - маторвагоннага дэпо Мінск і Мінскай дыстанцыі шляху.
 
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - маторвагоннае дэпо Мінск
2 месца - рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна
3 месца - Аршанская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў
 
Да спісу навін за 2017 год