Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Са 155-годдзем, Беларуская чыгунка !!!

20 снежня 2017

Чыгунка аб'ядноўвае велізарныя адлегласці, збліжае горады і рэгіёны, стварае адзіную эканамічную і культурную прастору.
 
Беларуская чыгунка мае сваю гісторыю, сваё багатае мінулае. Станаўленне магістралі пачалося з будаўніцтва ў 1851 годзе ў рамках Санкт-Пецярбургска-Варшаўскай магістралі першага на беларускай зямлі чыгуначнага ўчастка Гродна-Парэчча, рух па якім бы ў адкрыт 27 снежня 1862 года.
 
Менавіта гэтая дата і стала днём нараджэння чыгункі, якую мы зараз ўсе ведаем пад назвай - Беларуская чыгунка.
 
19 снежня ў гонар святкавання 155-годдзя Беларускай чыгункі ў люстраной зале Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў ўзнагародамі Беларускай чыгункі, пры ўдзеле галоўнага рэвізора дарожнага па бяспецы руху цягнікоў Уладзіміра Мікалаевіча Жураўскага, начальніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Паўла Леанідавіча Дашкевіча і старшыні Аб'яднанай Раённай прафсаюзнай арганізацыі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Валерыя Мікалаевіча Ананенка.
Затым святочная праграма працягнулася ў тэатральнай зале Культурна-спартыўнага цэнтра. Вядучымі святочнага канцэрта былі: Святлана Бароўская - актрыса, тэлевядучая, Пасол добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі і Уладзімір Шаўчэнка - намеснік начальніка Мінскага аддзялення дарогі - галоўны рэвізор Мінскага аддзялення чыгункі па бяспецы руху цягнікоў.
 
Сярод ганаровых гасцей на канцэрце прысутнічалі - кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска Анатоль Пятровіч Жукоўскі, а таксама кіраўнікі, якія ў розныя гады кіравалі Мінскім аддзяленнем - Уладзімір Іосіфавіч Рынг і Васіль Іванавіч Гапееў.
 
У канцэртнай праграме прымалі ўдзел артысты беларускай эстрады Дарыя, Алена Грышанава, Руслан Беразоўскі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамела, дзяржаўны ансамбль танца і шоў-балет Сяргея Епіхава, артыст беларускай эстрады, музыкант, аранжыроўшчык, аўтар і выканаўца - Пётр Ялфімаў, пераможца конкурсу "Міс і Лідэр Мінскага аддзялення-2017» Ксенія Шэшко, заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь - ансамблі беларускай песні «Цернiца» і «Цернічка», а таксама дзіцячы вакальны ансамбль «Зорачкі».
 
Завяршыўся святочны канцэрт Гімнам Беларускай чыгункі ў выкананні Руслана Бярозаўскага, якому акампанаваў духавы аркестр ГУУС Мінгарвыканкама.
 
З юбілеем, родная магістраль!
 
Да спісу навін за 2017 год