Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Светам кіруюць аптымісты

22 снежня 2017

Амаль 40 гадоў Генадзь Арцюхоў адпрацаваў у Мінскім вагонным дэпо. За вялікі ўклад у развіццё прадпрыемства узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы III ступені, знакамі «Ганароваму чыгуначніку» і «Выдатны работнік Беларускай чыгункі".
 

Генадзь Андрэевіч двойчы станавіўся лаўрэатам дарожнай прэміі імя Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонава, якую прысуджалі за ўкараненне ў вытворчасць высокаэфектыўных вынаходак, рацыяналізатарскіх прапаноў, прагрэсіўных тэхнічных і тэхналагічных навін, неаднаразова - лепшым па прафесіі на Беларускай магістралі. За гады працы ў дэпо ў суаўтарстве з калегамі ён распрацаваў і ўкараніў больш за дзвесце рацпрапаноў.
 
У Мінскім вагонным дэпо працаваў спачатку слесарам-электрыкам, затым майстрам цэха па станочнаму абсталяванню, быў кіраўніком некалькіх участкаў.
 
Застаў ён і перыяд рэканструкцыі дэпо. Да таго часу электрасiлавы ўчастак стаў асобным цэхам. Генадзь Андрэевіч ўзяўся за праект абнаўлення электрагаспадаркi прадпрыемства. Неабходна было зрабіць разлік электразабеспячэння, схему сетак, ўлічыць найменшыя дэталі пры пераабсталяванні. Усе чарцяжы і разлікі ён рабіў сам.
 
- Аптымізму мне было не займаць. А як складана было знаходзіць падыходнае электраабсталяванне! Пасля рэканструкцыі праца стала задавальненнем. Ні аднаго буйнога збою ў энергазабеспячэнні вагоннага дэпо дапушчана не было, - успамінае ён. - Але клопатаў хапала заўсёды. Да ўсяго іншага, мне яшчэ даручылі абслугоўванне кампрэсарных установак, якія функцыянавалі безупынна круглыя суткі і пры гэтым знаходзіліся ў розных частках горада.
 
Працу Генадзя Арцюхова па вартасці ацаніла кіраўніцтва дэпо і Беларускай чыгункі. Пацверджанне таму - шматлікія граматы, падзякі і дыпломы. Чыгуначнік заслужыў высокі аўтарытэт сярод калег. Ён у прамым сэнсе слова жыў працай.
 
У чым жа сакрэт яго жыццёвага аптымізму? Генадзь коратка адказаў: «Веды справы і гаспадарскае вока. Плюс жыццерадаснасць і любоў да прафесіі».
 
Ужо шэсць гадоў Генадзь Андрэевіч на заслужаным адпачынку. Аднак ён па-ранейшаму цікавіцца роднай магістраллю, падтрымлівае сувязь з былымі калегамі, арганізацыяй ветэранаў дэпо.
 
 
Да спісу навін за 2017 год