Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У дзень 155-годдзя Беларускай чыгункі на чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі зарабілі новыя эскалатары

27 снежня 2017

- Работы па замене шасці эскалатараў вяліся з ліпеня бягучага года. Завяршыліся яны сёння, у дзень нараджэння Беларускай чыгункі, - распавядае начальнік станцыі Мінск-Пасажырскі Віктар Низохiн. - Новыя механізмы забяспечваюць павышаную бяспеку, яны энергаэканамічны. З тэхнічнага пункту гледжання гэта ўдасканаленае абсталяванне новага пакалення.
 
Новыя эскалатары спыняюцца праз хвіліну пасля таго, як з іх сыходзяць пасажыры, што дазваляе эканоміць электраэнергію.
 
- Усталяванне новых эскалатараў вялося не адзін месяц. Праца апынулася напружанай, паколькі мантаж абсталявання праводзіўся на дзеючым прадпрыемстве, - дадае начальнік чыгуначнага вакзала Уладзімір Грыгаровіч. - Новыя эскалатары - выдатны навагодні падарунак наведвальнікам і супрацоўнікам вакзалу.
 
Працягнулася мерапрыемства канцэртнай праграмай. У канкорсе перад супрацоўнікамі і наведвальнікамі вакзала выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Церніца».
 
Запальнымі танцамі парадавалі хлопцы з заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі». Да віншаванняў далучыўся і вакальны ансамбль «Зорачкі». Пачуўшы меладычнае дзіцячае спевы, многія наведвальнікі нават падпявалі і прытанцоўвалі.
 
Да спісу навін за 2017 год