Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Урачысты вечар у ДКЖ Орша

27 снежня 2017

У глядзельнай зале панавала па-сапраўднаму святочная атмасфера. Цікаўныя факты з гісторыі магістралі, цёплыя і шчырыя віншаванні, яркія музычныя нумары - праграма атрымалася насычанай і цікавай. Тут сабраліся людзі, чыё жыццё цесна звязана са сталёвай магістраллю - прадстаўнікі калектываў Аршанскага чыгуначнага вузла, ветэраны і моладзь.
 
Моцнага здароўя, згуртаванасці і плённага ўзаемадзеяння для забеспячэння далейшай бяспечнай дзейнасці Беларускай магістралі прысутным пажадалі першы намеснік начальніка сталічнага аддзялення Віктар Ціханавіч і старшыня аб'яднанай раённай арганізацыі прафсаюза Мінскага аддзялення Валерый Ананенка.
 
У гэты дзень больш за шэсцьдзесят чыгуначнікаў атрымалі Ганаровыя граматы і падзякі ад кіраўніцтва сталічнага аддзялення і Райпрофсожа, Аршанскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. 
Цёпла павіншавалі ветэранаў вузла - Іосіфа Шашкевіча, Валянціну Мяцельскую, Веру Меркуль, Анатоля Фралова ...
 
У зале прысутнічалі і чыгуначнікі Марыя і Пётр Сказецкiя. Гэты год для іх юбілейны ўдвая: акрамя юбілею роднай магістралі яны адзначылі брыльянтавае вяселле. Ўжо 60 гадоў яны ідуць рука аб руку. Пётр Паўлавіч за 37 гадоў працы ў дыстанцыі сігналізацыі і сувязі прайшоў шлях ад электрамеханіка да інжынера сувязі. Марыя Іванаўна працавала правадніком пасажырскіх вагонаў, затым брыгадзірам цягніка і кантралёрам-рэвізорам.
 
Горача павіншавалі і адну з найстарэйшых дынастый Аршанскага вузла - Валатковічаў, агульны стаж якой складае практычна паўтара стагоддзя. Яе родапачынальнікам быў Міхась Сідаровіч. У 1939 годзе ён пачынаў вучнем слесара у паравозным дэпо, затым працаваў машыністам цеплавоза. У агульнай складанасці - 40 гадоў на прадпрыемстве. Па яго слядах пайшлі сын Аляксандр, унук Павел і іншыя сваякі.
 
На працягу ўсяго вечара яркімі выступленнямі гледачоў радавалі артысты Дома культуры чыгуначнікаў - узорны цыркавы калектыў «Феерыя», ансамбль танца «Ві-за-ві», акцёры народнага тэатра і школы юнага акцёра, ансамбль народнай песні «Славяначка», салісты Віктар Ганчарэнка, Аліна Тамашэвіч, а таксама навучэнцы мясцовага галіновага каледжа.
 
Да спісу навін за 2017 год