Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

З юбілеем, магістраль!

21 снежня 2017

20 снежня на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбыўся канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна. Канцэрт быў прымеркаваны да 155-годдзя Беларускай чыгункі.
 
На працягу гадзіны - з 12.40 да 13.40 у зале чакання вакзала пасажыры, госці і жыхары Мінска слухалі нацыянальныя мелодыі розных краін і сусветныя хіты. У гэтым годзе калектыў Прэзідэнцкага аркестра святкуе сваё 15-годдзе. У ліку гледачоў на канцэрце былі работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі, члены ГА «БРСМ», а таксама  пасажыры.
 
На канцэрце прысутнічаў двухмільённы Інтэрнэт-пасажыр, якому ўручылі памятны падарунак ад Беларускай чыгункі і імянны сертыфікат, які пацвярджае дадзены статус.
 
Да спісу навін за 2017 год