Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гiсторыi злучальная нiтка

25 студзеня

У студзені 1873 года быу адкрыты пастаянны рух цягнікоў на ўчастку Мінск-Вілейка (цяпер Нова-Вільня), што ў 8 км ад станцыі Вільня-Пасажырскі. З гэтага часу пачала дзейнічаць станцыя Маладзечна.
 
Першым начальнікам станцыі быў прызначаны А.Г.Курачкiн. У пачатку ХХ стагоддзя будуецца важная ў стратэгічным дачыненні лінія Балагое-Сядлец. Яна перасекла Лібава-Роменскую чыгунку ў раёне станцыі Маладзечна. Перабудова станцыі і будаўніцтва вакзала праходзілі пад кіраўніцтвам начальніка станцыі С. Бірулі. У 1906 годзе пасьля рэканструкцыі утварыўся чыгуначны вузел. У час Вялікай Айчыннай вайны станцыя Маладзечна была практычна цалкам разбурана. Чыгуначнікі з гонарам вытрымалі суровы экзамен, праявіўшы бяспрыкладную мужнасць, ініцыятыву і вынаходлівасць. У ліпені 1944 года г. Маладзечна быў вызвалены і адразу ж пачаліся работы па аднаўленні станцыі і чыгуначных шляхоў пад кіраўніцтвам начальніка станцыі Лiзунова Барыса Іванавіча. Пасля яго кіравалі станцыяй Іваноў і Лукашэвіч (на жаль звесткі пра іх страчаны). У гэты перыяд быу пабудаваны драўляны будынак, у якім размяшчаўся манеўровы дыспетчар з аператарам. Кабінет начальніка станцыі знаходзіўся ў будынку вакзала. І зноў у пасляваенныя гады задымела чыгунка. З 1951 года па 1967 год начальнікам станцыі быў Дзмітрыеў Фёдар Георгіевіч. Яго арганізатарскія здольнасці і вялікі вопыт спрыялі хуткаму адраджэнню станции. 
 
Пад яго кіраўніцтвам: 
- збудаваная сартавальная полугорка; 
- прыгарадныя цягнікі на ўчастку Маладзечна-Мінск перайшлі на электрацягу; 
-удлиняюцца існуючыя, ўкладваюцца новыя пад'язныя шляхі, усталёўваецца казлоавы кран, будуюцца новыя службовыя памяшканні.
 
Праца Дзмітрыева была адзначана некалькімі ўрадавымі ўзнагародамі, яму прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна горада Маладзечна. У 1964-1965гг на станцыі Маладзечна працаваў манеўровым дыспетчарам Валадзько Яўген Іванавіч, у наступным - начальнік Беларускай чыгункі. 
У перыяд з 1967 па 1969 год начальнікам станцыі быў Мех Іван Іванавіч, якога змяніў Дземідзенка Аркадзь Аляксандравіч кіраваў калектывам станцыі з 1969 г па чэрвень 1984г. 
 
За гэты час:
- праведзена рэканструкцыя парка «Б» з падаўжэннем прыёма-отправачных шляхоў, пабудаваныя дадатковы шлях і прылада выцяжкі;
- пабудаваны новы двухпавярховы цагляны будынак, у якім размясцілася тэхнічная кантора з тэлетайпным залай, манеўровы дыспетчар, дзяжурны па станцыі, начальнік станцыі; 
- пабудаваны будынак багажнага аддзялення, прыгарадных кас і узведзены перонны навес; 
-на манеўровых лакаматывах ўстаноўлены радыёстанцыі. Праведзена гучнай сувязь у парку «Б» і ўстаноўлены перагаворныя калонкі ў междупуццях; 
 - стрэлачные пераклады подгорочных шляхоў былі абсталяваны электрычнай цэнтралізацыяй, пабудаваны горочный пост, у якім размясціўся дзяжурны па горцы і манеўровы дыспетчар. 
 
З 1984 года па 2000г станцыяй кіраваў Шрамук Андрэй Паўлавіч. У 1985 годзе ўкаранёна электрычная цэнтралізацыя ўсёй станцыі. З распадам Савецкага Саюза станцыя Маладзечна стала працаваць у рэжыме памежнай. Ствараліся пункт перадачы вагонаў, мытны і памежныя пасты. 17 лютага 1993 года быў праведзены першы эксперыментальны грузавы цягнік на электроцяге прызначэннем на Асіповічы. У ліпені 1996 года аддзяленне пагранічнага кантролю "Гудагай-2» перадыслакавана на станцыю Маладзечна. У 1997 годзе станцыйны тэхналагічны цэнтр, кантора перадач і манеўровы дыспетчар пераехалі ў новую прыбудову да адміністрацыйнага будынка станцыі. Навасёламі трэцяга паверха сталі работнікі мытні. У 1998 годзе Шрамук А.П. выступіў на тэхнічна-эканамічным савеце дарогі з прапановай па рэканструкцыі сартавальнай горкі і механізацыі тармажэння вагонаў, якая пачалася ў чэрвені 2000 года.
 
З 2000 года кіраўніцтва станцыяй ўзначаліў Малайчука Віктар Васільевіч. Не зніжаючы зададзеных тэмпаў, працягвалася работа па рэканструкцыі станцыі.
 
У снежні 2002 года горачны комплекс быў прыняты ў эксплуатацыю. Значная падзея ў жыцці горада адбылася ў верасні 2001 года, звязанае з увядзеннем у эксплуатацыю прыпыначнага пункта «Фестывальны». Гэта стварыла дадатковыя выгоды жыхарам новых мікрараёнаў. Наступным этапам у абнаўленні ўсяго аблічча горада з'явілася рэканструкцыя вакзальнага комплексу. Пры правядзенні Рэспубліканскага фестывалю «Дажынкі - 2011» каля будынка вакзала ўстаноўлена скульптура «Пасажырка», якая стала ўпрыгожваннем не толькі вакзальнага комплексу, але і горада ў цэлым. У чэрвені 2009 года электрыфікаваныя два шляхі з шасці наяўных у парку «Б».
 
У 2011 годзе на станцыі Маладзечна утвораны пункт камерцыйнага агляду цягнікоў, у штат станцыі дадаткова ўключана 55 чалавек. У маі 2014 года касы па афармленні праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній пераведзены з будынка прыгарадных кас у будынак вакзала. У гэты ж час пачалася рэканструкцыя будынкаў таварнай канторы і крытага склада. Да ЦУТО далучаны станцыі Уша, Аляхновічы, Валожын.
 
2017 год стаў найбольш значным у развіцці станцыі. У лютым 2017г на вакзале усталяваны інфармацыйна даведачны тэрмінал, які дазваляе пасажырам у лічаныя хвіліны атрымаць інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошце праезду, відах паслуг, якія прадстаўляюцца на вакзале, раскладзе руху аўтатранспарту ад чыгуначнага вакзалу. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна-Гудагай-Дзяржмяжа агульнаеўрапейскага транспартнага калідора № IX ўсталяваная сістэма тэлевізійнага відэаназірання, выраблена падаўжэнне сартавальна-адправачных шляхоў, электрыфікаваны ўсе прыёма-адправачные шляху парку «Б». 
 
У цяперашні час вядуцца будаўніча-мантажныя работы па ўстаноўцы аўтаматызаванай сістэмы камерцыйнага агляду цягнікоў і вагонаў. У жніўні 2017 года укладзены з'езд 1/3, што дазволіла павялічыць прапускную здольнасць станцыі Маладзечна.
 
Адкрыты рух цягнікоў на электравозной цязе на ўчастку Маладзечна-Гудагай - Дзяржмяжа. Калектыў станцыі Маладзечна ўпэўнена глядзіць у заўтрашні дзень, будуе смелыя планы на будучыню, выразна ведаючы, што яго штодзённая нялёгкая праца і ёсць гісторыя станцыі. 
 
26 студзеня 2018 - станцыі Маладзечна спаўняецца 145 гадоў з дня заснавання.
 
Да спісу навін за 2018 год