Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Спартландыя сярод каманд моладзі адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) «Моладзь, на старт!»

29 студзеня

27 студзеня 2018 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылася Спартландыя сярод каманд моладзі адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) «Моладзь, на старт!».
 
У спартландыі прымалі ўдзел 8 каманд. Каманда Мінскага вагоннага дэпо, Аршанскага вагоннага дэпо, маторвагоннага дэпо Мінск, Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, станцыі Мінск-Сартавальны, каманда Лакаматыўгага дэпо Орша імя К. С. Заслонава, каманда Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння і каманда Апарата Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Па выніках спартландыі ганаровае 1-е месца заняла каманда Лакаматыўнага дэпо Орша імя К. С. Заслонава, 2-е месца - каманда Аршанскага вагоннага дэпо, 3-е месца - каманда станцыі Мінск-Сартавальны. 
 
Камандам, якія занялі прызавыя месцы, былі ўручаны кубкі пераможцаў, сертыфікаты, дыпломы, падарункавыя сертыфікаты. Усе ўдзельнікі спартландыі былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел і сертыфікатамі.
Да спісу навін за 2018 год