Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сустрэча кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска Жукоўскага Анатоля Пятровіча з працоўным калектывам

19 студзеня

18 студзеня 2018 года ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска Жукоўскага Анатоля Пятровіча з працоўным калектывам УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
 
Кіраўнік адміністрацыі Жукоўскі А.П. выступіў перад працоўным калектывам па тэматыцы дня інфармавання: «Харчовая бяспека - складовая частка нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ключавая ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы. Перспектывы развіцця харчовага комплексу краіны».
Сустрэча праходзіла ў канструктыўным ключы.
 
Кіраўнік адміністрацыі падрабязна і грунтоўна адказаў на ўсе пытанні. Работнікаў прадпрыемства хвалявалі пытанні перспектыў развіцця аграпрамысловага комплексу. Таксама прысутныя закранулі актуальныя пытанні развіцця Кастрычніцкага раёна ў кантэксце праходзячай выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
 
Кіраўнік адміністрацыі ў сваім выступленні падкрэсліў, што роля і значэнне дэпутатаў мясцовых саветаў цяжка пераацаніць. Яны не толькі злучнае звяно паміж насельніцтвам і гарадскімі ўладамі, але і актыўныя ўдзельнікі ўсіх сацыяльных працэсаў. Менавіта ад працы дэпутатаў шмат у чым залежыць аўтарытэт органаў улады ў цэлым. Менавіта ім даводзіцца разам са службамі адміністрацыі вырашаць самыя надзённыя пытанні грамадзян - добраўпарадкавання, жыллёвай палітыкі, ЖКГ. І ад таго, хто будзе прадстаўлены ў новым складзе Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў залежыць эфектыўнасць працы гэтага прадстаўнічага органа ўлады.
 
Да спісу навін за 2018 год