Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Электронныя праязныя дакументы

6 сакавіка 2013

Паважаныя пасажыры!
З 5 лютага 2013г. на Беларускай чыгунцы арганізаваны праезд пасажыраў па электронных праязных дакументах з электроннай рэгістрацыяй ва ўсіх цягніках:
  • міжрэгіянальных ліній эканом-класа,
  • рэгіянальных ліній бізнес-класа.
З 5 сакавіка 2013г. у рэжыме доследнай эксплуатацыі Беларуская чыгунка ўкараняе паслугу электроннай рэгістрацыі пры набыцці білетаў праз Інтэрнэт на большасць міжнародных цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах з Расіяй:
  • № 2/1 Мінск - Масква;
  • № 4/3 Мінск - Масква;
  • № 8/7 Брэст - Масква;
  • № 12/11 Мінск - Масква;
  • № 18/17 Ніца - Масква (прычапная група Брэст Масква);
  • № 24/23 Парыж - Масква (прычапная група Брэст Масква);
  • № 36/35 Брэст - Санкт-Пецярбург;
  • № 39/40 Полацк -  Масква;
  • № 52/51 Мінск - Санкт-Пецярбург;
  • № 56/55 Гомель - Магілёў - Масква (уключаючы прычапныя групы вагонаў Салігорск Масква);
  • № 78/77 Гродна - Масква;
  • № 114/113 Брэст - Новасібірск (за выключэннем бесперасадачнага вагона Брэст Сургут);
  • № 510/509 Брэст - Масква;
  • № 516/515 Брэст - Масква;
  • № 538/537 Брэст - Масква;
  • № 552/551 Брэст - Масква.
 
Электронная рэгістрацыя на цягнік —  згода пасажыра на ажыццяўленне праезду ў цягніку на падставе дагавора перавозкі, пацверджанага электронным праязным дакументам, без афармлення праязнога дакумента ў білетнай касе.
  • Электронная рэгістрацыя выконваецца падчас працэдуры заказу электронных праязных дакументаў на сайце Беларускай чыгункі rw. by (http://poezd.rw.by) або ў любы іншы час у асабістым кабінеце не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі.
  • Ануляванне паслугі (адмова) электроннай рэгістрацыі ажыццяўляецца не пазней за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту руху цягніка: на сайце ў асабістым кабінеце; шляхам атрымання праязнога дакумента ў білетнай касе Беларускай чыгункі.
  • Пры наяўнасці паслугі электроннай рэгістрацыі на цягнік не ажыццяўляецца: афармленне праязнога дакумента (білета) на бланку строгай справаздачнасці; пераафармленне электроннага праязнога дакумента.
  • Пасадка ў цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній эканом-класа па электронных білетах з электроннай рэгістрацыяй ажыццяўляецца пасля прад’яўлення правадніку вагона дакумента, які сведчыць асобу пасажыра (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, ваенны білет, іншы дакумент, які змяшчае фатаграфію, завераную пячаткай, а пасажыр, які не дасягнуў 14 гадоў, — пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні).
  • Пасадка пасажыраў на цягнікі міжнародных ліній з электроннай рэгістрацыяй будзе весціся толькі пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, што была ўказана пры правядзенні электроннай рэгістрацыі.
  • Вяртанне электронных білетаў з электроннай рэгістрацыяй ажыццяўляецца пасля іх афармлення на бланку строгай справаздачнасці, г.зн. не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту яго руху.
Да спісу навін за 2013 год