Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі пашырае сетку пунктаў продажу праязных дакументаў на цягнікі

18 сакавіка 2013

Цяпер набыць праязныя дакументы на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній можна ў білетных касах і на прыпыначных пунктах:
- Маладзёжны;
- Лошыца;
- Мачулішчы;
- Печынскі,
а таксама ў касе № 2 на станцыі Радашковічы.
 
У новых пунктах продажу магчыма афармленне:
- білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній на праезд “туды, “назад і ад іншай станцыі;
- білетаў, аплачаных праз сетку Інтэрнэт;
- забраніраваных білетаў.
         
Таксама інфармуем, што білеты на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній Вы можаце набыць папярэдне  за  45  сутак  да  адпраўлення  цягніка.
Да спісу навін за 2013 год