Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Новыя маршруты летняга сезону

2 чэрвеня 2015

►Беларуская чыгунка з 6 чэрвеня прызначыла цягнік міжнародных ліній Гродна-Ліда-Вільнюс

З мэтай павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак і ўзмацнення транспартных сувязяў рэгіенаў Беларусі з суседнімі краінамі Беларуская чыгунка з 6 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній №816/815 Гродна-Ліда-Вільнюс ў складзе трехвагонного дызель-цягніка з месцамі для сядзення.
У выніку прамое чыгуначнае паведамленне звяжа Гродзенскі рэгіен з Літвой.
Новы цягнік будзе перавозіць пасажыраў па суботах і нядзелях. Час яго адпраўлення:
     - з Гародні — 05.44,
     - з Ліды — 07.41,
     - прыбыцця ў Вільнюс — 10.15.
У зваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца
     - з Вільнюса ў 17.26,
     - прыбываць у Ліду ў 19.57,
     - прыбываць у Гродне — у 21.51.

Адлегласць ад Гродна да Вільні цягнік пераадолее за 4 гадзіны 30 хвілін. У шляху руху прадугледжана тры прыпынкі — у Мастах, Лідзе і Беняконе. Памежны і мытны кантроль будуць ажыццяўляцца ў Беларусі на станцыі Беняконі, у Літве — на станцыі Стасiлос.
Праязныя дакументы на цягнік №816/815 Гродна-Вільнюс ужо можна набыць у касах Беларускай чыгункі. Кошт квітка з Горадні да Вільні складае 195 тыс. беларускіх рублеў, з Ліды да Вільнюса — 150 тыс.

►Беларуская чыгунка ў летнім сезоне — 2015 прапануе пасажырам два новых маршруту да курортаў Азоўскага і Чорнага мораў

З 1 чэрвеня БЧ падоўжаны маршрут цягніка №100/99 Мінск-Запарожжа да станцыі Новааляксееўка, што дазволіць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. Па маршруце Мінск-Новоалексеевка цягнік №100/99 будзе курсіраваць ўсе лета да 1 верасня. З Мінска цягнік будзе адпраўляцца па няцотных чыслах, з Новоалексееўкі — па цотных.
Час адпраўлення цягніка:
    - з Мінска — 7.44,
    - прыбыцце ў Новоалексеевку — 9.06 наступных сутак.
У зваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Новоалексееўкі у 23.01 і прыбываць у Мінск у 00.08.

З мэтай дастаўкі пасажыраў да курортаў Чорнага мора Беларуская чыгунка з 15 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній №284/283 Баранавічы-Мінск-Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавіч па няцотных чыслах, з Херсона — па цотных.
Час адпраўлення:
     - са станцыі Баранавічы-Палескія — 11.11;
     - станцыі Мінск-Пасажырскі — 13.47;
    - прыбыцця ў Херсон — 12.52 наступных сутак.
У зваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца
    - з Херсона ў 15.20,
    - прыбыцце ў 13.39 ў Менск,
    - прыбыцце ў 16.24 — у Баранавічы.

Цягнік будзе курсіраваць да 31 жніўня бягучага года.

Цягнік міжнародных ліній МінскВарна пачне курсіраваць з 17 чэрвеня па 9 верасня бягучага года.
Перыядычнасць курсіравання цягнікаадзін раз у тыдзень.
З Мінска ен будзе адпраўляцца па серадах з 17 чэрвеня па 9 верасня, а з Варны-па пятніцах з 19 чэрвеня па 11 верасня.
Адпраўленне са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 13.18,
прыбыцце ў Варнупраз суткі ў 10.15.
Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамкуу 19.15, прыбыцця ў сталіцупраз суткі ў 16.59. Час у шляху руху цягніка складае 45 гадзін.
 
З 20 чэрвеня па 15 верасня прызначаны цягнік міжнародных ліній50/49 БрэстСанкт-Пецярбург адпраўленнем з 20.06.2015 са ст. Брэст-Цэнтральны ў 14-05, адпраўленнем з 21.06.2015 з Санкт-Пецярбурга ў 14-05.

 

Да спісу навін за 2015 год