Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Перамога - за Мінскім аддзяленнем чыгункі

13 лютага

Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках, прымеркаванае да 155-годдзя магістралі, адбылося на лыжаролернай трасе ў пасёлку Мір Баранавіцкага раёна.
 
Само надвор'е спрыяла ўдзельнікам: лёгкі мароз і яркае сонца спрыялі добрым вынікам. На выдатна падрыхтаваную трасу выйшлі каманды ўсіх аддзяленняў. У складзе кожнай — па чатыры ўдзельніка: жанчыны і мужчыны ва ўзроставых катэгорыях да 35 гадоў і старэй.
 
У выніковым пратаколе першынства Беларускай чыгункі па лыжных гонках першае месца, атрымаўшы перамогу ў чатырох відах з пяці, заняла каманда Мінскага аддзялення. Срэбным прызёрам стала каманда Магілёўскага аддзялення, прадстаўнікі якога падымаліся на п'едэстал ва ўсіх відах праграмы. Замкнула тройку прызёраў каманда Баранавіцкага аддзялення.
 
На цырымоніі ўзнагароджання пераможцы і прызёры атрымалі памятныя прызы ад Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення. Удзельнікі адзначылі добрую арганізацыю спаборніцтваў і з выдатным настроем адправіліся дадому.
 
Да спісу навін за 2017 год