Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адборачнае спаборніцтва Мінскага аддзялення чыгункі па гіравым спорце

13 чэрвеня

10 чэрвеня 2017 года ў Культурна-спартыўным цэнтры адбылося адборачнае спаборніцтва Мінскага аддзялення чыгункі па гіравым спорце.
 
У ім прыняло ўдзел 13 каманд (40 чалавек). Спаборніцтвы праводзіліся ў 4-х вагавых катэгорыях: да 70 кг, да 80 кг, да 90 кг, звыш 90 кг.
 
У асабіста-камандных спаборніцтвах 1-е месца заняла каманда маторвагоннага дэпо Мінск, 2-е месца - каманда Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў, 3-е месца - каманда чыгуначнай станцыі Мінск-Пасажырскі.
 
Лепшымi ў асабістым заліку сталi:
  • у вагавой катэгорыі да 70 кг работнік Маладзечанскай дыстанцыі шляху Расошка С.П., колькасць уздымаў гіры - 41 раз;
  • у вагавой катэгорыі да 80 кг работнік маторвагоннага дэпо Мінск Арэф'еў С.С., колькасць уздымаў гіры - 100 разоў;
  • у вагавой катэгорыі да 90 кг работнік Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Рымкевіч С.М., колькасць уздымаў гіры - 100 разоў;
  • у вагавой катэгорыі звыш 90 кг работнік маторвагоннага дэпо Мінск Хацяновіч А.С., колькасць уздымаў гіры - 100 разоў.
 
Усе каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы і прызёры ў асабістых спаборніцтвах атрымалі дыпломы і прызы.
 
Да спісу навін за 2017 год