Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аршанцы - першыя!

5 верасня

 01-03 верасня 2017 года на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Лясное возера» былі праведзены адборачныя спаборніцтвы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі па турыстычна-прыкладным мнагабор'і. У спаборніцтвах прымалі ўдзел тры зборныя каманды чыгуначных вузлоў Мінскага аддзялення дарогі - Мінск, Орша, Маладзечна.
 
Каманды спаборнічалі ў наступных дысцыплінах шматбор'я: фігурным ваджэнні веласіпеда, начным і дзённым арыентаванні, тэхніцы воднага турызму (праходжанне воднай дыстанцыі на байдарцы-двойцы), паласе перашкод. Асноўная барацьба разгарнулася паміж камандамі Мінскага і Аршанскага чыгуначных вузлоў. Пасля чатырох этапаў у іх была аднолькавая колькасць ачкоў. І ў апошні дзень спаборніцтваў, на паласе перашкод больш пераканаўчымі выглядалі спартсмены з Оршы.
 
У выніку месца спаборніцтвы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Аршанскі чыгуначны вузел
2 месца - Мінскі чыгуначны вузел
3 месца - Маладзечанскі чыгуначны вузел
 
Па выніках спаборніцтва сфарміравана зборная каманда Мінскага аддзялення дарогі для ўдзелу ў першынстве Беларускай чыгункі па турыстычна-прыкладным шматбор'і, якое пройдзе 29.09.2017-01.10.2017 на базе аздараўленчага лагера «Магістраль» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
 
Да спісу навін за 2017 год