Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першынство Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі па шахматах

5 кастрычніка

26 верасня ў Культурна-спартыўным цэнтры прайшло першынство Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі па шахматах. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 каманд (каманды былі падзеленыя на дзве падгрупы па 7 каманд у кожнай падгрупе). У сваіх падгрупах каманды гулялі па кругавой сістэме. Каманды, якія занялі першыя месцы ў сваіх падгрупах сустракаліся паміж сабой у фінале і разыгрывалі 1 і 2 месца, каманды якія занялі другія месцы ў падгрупе змагаліся за 3-4 месца, якія занялі трэцяе месца разыгрывалі 5-6 месца.

         У выніку праведзенага першынства Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі месцы размеркаваліся наступным чынам:
- першае месца - рэфрыжэратарные вагоннае дэпо Маладзечна;
- другое месца - маторвагонные дэпо Мінск;
- трэцяе месца - станцыя Мінск - Пасажырскі.

         Па выніках правядзення першынства былі адабраны лепшыя шахматысты Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі для ўдзелу ў першынстве Беларускай чыгункі, якое будзе праходзіць у Магілёве 17-19 лістапада 2017.

Да спісу навін за 2017 год