Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мінская дыстанцыя пуцi - пераможца Чэмпіянату па міні-футболе сярод прадпрыемстваў і арганізацый Кастрычніцкага раёна г.Мінска

29 лістапада 2017

23 лістапада адбыўся Чэмпіянат па міні-футболе сярод прадпрыемстваў і арганізацый Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
У чэмпіянаце прымала ўдзел 10 каманд прадпрыемстваў і арганізацый раёна - Мiнская дыстанцыя пуцi, Мінская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі, Мінскі вагонны ўчастак, РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр», Ваенізаваная ахова Беларускай чыгункі, ААТ «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі №407», ААТ «Інтэграл», Рэспубліканскі цэнтр тылавога забеспячэння МНС Рэспублікі Беларусь, ААТ «Крыён», ААТ «Мінскі мясакамбінат».
 
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Мінская дыстанцыя пуцi
2 месца - Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр
3 месца - Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі
 
Маладзёжную каманду, якая атрымала перамогу, прадстаўлялі брыгадзіры і манцёры пуцi. Капітан каманды Паркалов Уладзімір Уладзіміравіч. Падтрымлівалi каманду начальнік Мінскай дыстанцыі пуцi Корык Сяргей Уладзіміравіч і яго намеснік па ідэалагічнай працы кадрах і сацыяльных пытаннях Грышаль Сяргей Мікалаевіч.
У бягучым годзе гэта ўжо другая перамога каманды. У маі бягучага года каманда Мінскай дыстанцыі пуцi заняла першае месца ў першынстве Мінскага чыгуначнага вузла. І ў чарговы раз паказала лепшы вынік, заняўшы першае месца.
 
Да спісу навін за 2017 год