Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«Лясное возера»

Аздараўленчы лагер «Лясное возера» з'яўляецца структурным падраздзяленнем філіяла «Аздараўленчы цэнтр «Талька» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Сведчаннем № 490 аб дзяржаўнай атэстацыі 2013 года пацверджаны статус «аздараўленчая арганізацыя для дзяцей» трэцяй катэгорыі на тэрмін да 07.05.2018.
 
У 2016 годзе па выніках агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларускай чыгункі дзіцячаму аздараўленчаму лагеру «Лясное возера» прысуджана 3-е месца.
 
Аздараўленчы лагер «Лясное возера» заснаваны ў 1997 годзе , функцыянуе на стацыянарнай базе, спецыяльна прызначанай для аздараўлення дзяцей у канікулярны час у рэжыме кругласутачнага знаходжання, разлічаны на адпачынак і аздараўленне 216 дзяцей у змену.
Распарадак дня ў лагеры прадугледжвае максімальнае знаходжанне дзяцей на свежым паветры.
 
Лагер размешчаны ў экалагічна чыстай зоне, у змяшаным лесе ляснога масіва «Дзевіна» зблікзу возера Дзевінскае.
На беразе возера Дзевінскае абсталяваны пляж і месца для купання дзяцей.
 
Агульная плошча тэрыторыі лагера – 9,4 га, абгароджана плотам, ахоўваецца.
Плошча тэрыторыі лагера на аднаго дзіця адпавядае будаўнічым нормам (ТКП 45-3.02-191-2010 (02250).
На тэрыторыі абсталяваны адкрытыя фізкультурна-спартыўныя збудаванні: бегавая дарожка, валейбольная, баскетбольная пляцоўкі, футбольнае поле, тэнісны корт.
Абсталяваны дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, пляцоўка для вогнішча.
 
Дзеці пражываюць у добраўпарадкаваных ацяпляных спальных карпусах з санітарнымі вузламі на паверсе і на тэрыторыі (асобна для хлопчыкаў і дзяўчынак).
 
Колькасць месцаў у адным спальным памяшканні – 8-10.
 
Плошча на аднаго дзіця ў спальных памяшканнях адпавядае патрабаванням Санітарных нормаў і правілаў і складае 4,6 кв. м
 
У спальных карпусах маюцца памяшканні для дзённага знаходжання дзяцей, памяшканні для гуртковай работы, гардэробныя, памяшканні для сушкі адзення і абутку, для захоўвання валізак, для прасавання і мыцця адзення, пакоі выхавальнікаў, пакоі педагогаў, рукамыйніцы з нажными ваннамі, санітарныя вузлы (прыбіральні) асобна для хлопчыкаў і дзяўчынак.
 
Харчаванне дзяцей арганізавана ва ўласнай сталовай 5-разоў у дзень: сняданак у 9:00, абед 13:00, падвячорак ў 16:30, вячэра ў 19:00, другі вячэру ў 20:30.
 
Маецца два абедзенных залы з лікам пасадачных месцаў 200 і 68.
 
Плошча на адно пасадкавае месца адпавядае патрабаванням Санітарных нормаў і правілаў і складае 1,6 м. кв.
Абедзенныя залы цалкам забяспечаны мэбляй з улікам колькасці і ўзросту (росту) дзяцей.
2017 год юбілейны – лагеру споўнілася 20 гадоў!
 
У перыяд летніх канікул 2017 года ў аздараўленчым лагеры «Лясное возера» было арганізавана аздараўленне дзяцей у тры змены працягласцю 21 дзень кожная.
 
Графік заездаў дзяцей у лагер у 2017 годзе:
1 змена – з 08.06.2017 па 28.06.2017;
2 змена – з 06.07.2017 па 26.07.2017;
3 змена – з 02.08.2017 па 22.08.2017.
 
У 2017 годзе ў лагеры адпачывалі дзеці ва ўзросце 6 - 14 гадоў уключна, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў і гатовыя да самаабслугоўвання.
 
Кошт пуцёвак у 2017 годзе:
для дзяцей 6-10 гадоў – 393,55 BYN;
для дзяцей 11-13 гадоў – 405,10 BYN;
для дзяцей 14 гадоў – 412,66 BYN.
 
Начальнік дзіцячага аздараўленчага лагера – Карцава Наталля Васільеўна.
Адукацыя вышэйшая педагагічная. У пасады з 2014 года (у 2013 годзе начальнік дзіцячага аздараўленчага лагера ім.К.С.Заслонава).
 
З начальнікам лагера можна звязацца:
па тэл.: +375 -21-657 54 17;
па тэл/факс: +375 21-657 54 24;
па маб.тэл.: +375-29-819-06-14.
 
Даведачная інфармацыя і заказ пуцёвак: 
тэл. (з 8.00 да 17.00): +375-17-1374537; 
факс (кругласутачна): +375-17-1374574;
e-mail: Talkan_buh2@nod1.mnsk.rw.by
Наш адрас:
210029 Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Высокаўскі с/с, 25 (урочышча Дзевiна).
Лагер знаходзіцца на адлегласці: 250 км ад г. Мінска, 40 км ад г. Оршы, 350км ад г. Маладзечна.
 
Маршрут праезду:
на асабістым аўтатранспарце: па трасе Р87 ў бок Віцебска паварот на Багушэўск і прыкладна 3 км да паказальніка на «ДОЛ «Лясное возера».Геаграфічныя каардынаты: 54°78'73.06' N, 30°36'55.89' E