Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзіцячая чыгунка

Начальнiк
(+375 17) 266 30 14
(+375 17) 225 59 45
Савіч Валерый Віктаравіч
Намеснік начальніка
(+375 17) 225 59 46          (+375 17) 237 65 75
Саевіч Наталля Уладзіміраўна
Кантактная інфармацыя
Станцыя Заслонава, касы па продажу бiлетау
Тэл. 267 25 22, 237 65 75, тэл./факс 266 30 14
Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 86
 
Навучальны цэнтр Дзіцячай чыгункі:
Тэл. 225 59 45, 225 59 46, тэл./факс 293 67 99
Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзэ, 9

“Малая Беларуская — менавіта так часта называюць Дзіцячую чыгунку чыгуначнікі. Нягледзячы на назву, тут усё сапраўднае — і цеплавозы з вагонамі, і правілы руху, і машыністы, і праваднікі, і начальнікі станцый, і вядома, пасажыры. Ад вялікай магістралі Дзіцячая чыгунка адрозніваецца толькі шырынёй каляіны (750 мм, амаль удвая ўжо “дарослай) і даўжынёй трасы - толькі чатыры з паловай кіламетры, а не тысячы. Ва ўсім астатнім яна ў дакладнасці паўтарае ўсё тое, што ўласціва вялікай і адказнай гаспадарцы рэспублікі - Беларускай чыгунцы, з’яўляючыся пры гэтым кузняй кадраў сталічнага аддзялення магістралі.

У цяперашні час Дзіцячая чыгунка ўяўляе сабою ўстанову, якая злучае ў сабе функцыі сапраўднага чыгуначнага прадпрыемства, адукацыйнай установы прафесійнай падрыхтоўкі і дадатковай адукацыі дзяцей адначасова.

Дата адкрыцця Дзіцячай чыгункі: 9 ліпеня 1955 года.

Поўная даўжыня: 4,5 км.

 Даўжыня галоўнага пуці: 3, 79 км.

Станцыі:

  • Заслонава - пачатковая і канцавая станцыя маршруту Дзіцячай чыгункі, дзе адбываецца пасадка і высадка пасажыраў;
  • Піянерская - тэхнічная станцыя, дзе размешчаны пульт кіравання стрэлкамі і сігналамі; праводзіцца тэхнічнае абслугоўванне рухомага саставу і экіпіроўка лакаматываў.

Прыпыначныя пункты:

  • Сасновы Бор. Тут пасажыры могуць выйсці, прагуляцца, падыхаць свежым паветрам, адпачыць ад паўсядзённай мітусні.

Пуцявыя збудаванні: 3 пераезды, пуцеправод.

Рухомы састаў: цеплавозы ТУ7А-2782, ТУ7А-3350, вагоны ПВ51.

СЦБ: аўтаблакіроўка, электрычная цэнтралізацыя.