Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзіцячая чыгунка

На базе гуртка “Юны чыгуначнік дзіцячай чыгункі праводзяцца заняткі па мадэляванні чыгуначнага транспарту.

Мэтай заняткаў з’яўляецца далучэнне школьнікаў да тэхнічнай творчасці, вывучэнне гісторыі развіцця чыгуначнай тэхнікі, а таксама рэалізацыя ўласных магчымасцяў.

Пад кіраўніцтвам інструктара па чыгуначным мадэляванні юныя чыгуначнікі не толькі ствараюць макеты станцыйных збудаванняў, лакаматываў, вагонаў і элементаў пуцявых ліній, але і вывучаюць гістарычныя дакументы з  мэтай узнаўлення дакладных мадэляў-копій. Дадаткова на занятках вырабляюцца вучэбныя наглядныя дапаможнікі для выкарыстання пры правядзенні тэарэтычных заняткаў з юнымі чыгуначнікамі.

На дзіцячай чыгунцы ўжо  традыцыйна ў Дзень чыгуначніка праводзіцца міжнародная выстава мадэляў чыгунак “Беларускі модуль, удзельнікамі якой з'яўляюцца не толькі  юныя чыгуначнікі, але і аматары чыгуначнага мадэлявання Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны і Літвы.