Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзіцячая чыгунка

«Эшалон Перамогі

9 мая, у гонар святкавання Дня Перамогі, на дзіцячай чыгунцы праводзіцца акцыя «Я памятаю, я ганаруся. Пасажырскі цягнік, стылізаваны пад ваенны эшалон, перавозіць пасажыраў на «партызанскую паляну, арганізаваную на п. п. Сасновы бор. Тут пасажыры могуць паўдзельнічаць у конкурсах, паглядзець паказальныя выступленні калектываў аматарскай мастацкай творчасці Палацаў культуры і спорту чыгуначнікаў Мінска, Оршы і Маладзечна.

«Навагодні экспрэс

У перыяд калядных святаў па дзіцячай чыгунцы курсіруе фірменны цягнік «Навагодні экспрэс. Усяго некалькі хвілін у чароўным вагончыку ў кампаніі казачнага героя — і пасажыры трапляюць на лясную святочную паляну, дзе іх чакаюць сапраўдныя калядныя прыгоды — сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі персанажамі, ляснымі звяркамі і, вядома, з галоўным сімвалам Новага года — цудоўнай ёлачкай. Маляўнічае тэатралізаванае прадстаўленне, рухомыя гульні, розныя конкурсы, танцы, карагоды, навагоднія сюрпрызы на казачнай паляне не даюць сумаваць не толькі дзецям, але і дарослым, пакідаюць масу незабыўных уражанняў.

«Славянскі экспрэс

На дзіцячай чыгунцы штогод 3 ліпеня праводзіцца акцыя «Мая любiмая Беларусь!, прысвечаная Дню Рэспублікі. Перавозка пасажыраў на п. п. Сасновы бор, дзе прадстаўлена яркая святочная канцэртная праграма «Са святам, Беларусь!, ажыццяўляецца двума саставамі з інтэрвалам 20 мін. Да гэтага дня п. п. Сасновы бор дапаўняецца святочнымі дэкарацыямі, на сцэне выступаюць творчыя калектывы Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў і самадзейныя калектывы Першамайскага раёна.

«Мы разам

Ужо стала традыцыяй правядзенне ў верасні акцыі «Мы разам, якую арганізуе Дарожная арганізацыя Беларускай чыгункі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа. Дадзеная акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У рамках гэтай праграмы на дзіцячай чыгунцы арганізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на сацыялізацыю і развіццё сацыяльна-псіхалагічнага безбар'ернага асяроддзя для дзяцей з інваліднасцю.

Дзень горада

У рамках святкавання Дня горада сумесна з адміністрацыяй Першамайскага раёна г. Мінска, а таксама Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на дзіцячай чыгунцы арганізуецца святочная праграма, прысвечаная Дню горада. На ст. Заслонава пасажыры могуць паглядзець яркі канцэрт, наведаць летняе кафэ і здзейсніць займальнае падарожжа ў святочным цягніку на лясную паляну п. п. Сасновы бор.